Добрасумленная праца — дастойная аддача

Добрасумленная праца —     дастойная аддача

rusanova1

Нарошчванню вытворчасці малака ў нашым раёне надаецца значная ўвага. Праводзімая работа па мадэрнізацыі, тэхнічным пераўзбраенні малочна-таварных ферм, забеспячэнне грамадскага статка кармамі, захаванне тэхналагічнага рэгламенту, а працаўнікамі — вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны дае станоўчы вынік.
Валавы надой малака па раёне за 9 месяцаў гэтага года дасягнуў 40110,8 т, што склала 106,1% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Сярэдні надой на карову — 4406 кг. З пачатку года рэалізавана 36348,6 т малака (105,5% да ўзроўню 2014 г.). Таварнасць атрыманай прадукцыі склала 90,6%.

Важкі ўклад у павелічэнне вытворчасці малака ўносяць жывёлаводы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхза беспячэнне”. За 9 месяцаў бягучага года імі атрымана 4826709 кг малака — 115,7 % да адпаведнага перыяду мінулага года.
Найлепшых паказчыкаў па вытворчасці прадукцыі ўдалося дасягнуць жывёлаводам МТФ “Любонічы”. Зараз тут утрымліваецца 156 галоў дойнага статка. За студзень-верасень жывёлаводамі фермы атрымана 897493 кг малака (107,8% да ўзроўню 2014 г.). Дзякуючы зладжанай рабоце калектыву ўдалося палепшыць паказчык сярэдняга ўдою на карову: з 5335 кг у мінулым годзе да 5753 кг — у бягучым.
На ферме працуе 5 аператараў машыннага даення кароў, з якіх адна — падменная, два жывёлаводы-даглядчыкі, тры слесары. Узначальвае калектыў МТФ Святлана Раманава.
Не першы год лідарства па надоях не толькі па ферме, але і па гаспадарцы ў цэлым, трымаюць аператары машыннага даення кароў Валянціна Русанава і Святлана Кед. Гэтай справе кожная з жанчын прысвяціла больш за 20 гадоў жыцця.

Стараннасцю і адказнасцю вызначаюцца адносіны да даручанай справы, аб чым яскрава сведчаць іх працоўныя дасягненні: з пачатаку года ад кожнай сваёй рагулі Валянціна Русанава надаіла па 6396 кг малака, а Святлана Кед — па 5840 кг, што амаль на 600 кг больш паказчыка мінулага года. Гэта лепшыя рэзультаты не толькі ў РАПТЗ, але і ў раёне.
Руплівая працаўніца, клапатлівая мнагадзетная маці і любячая бабуля, — так характарызуюць калегі па працы Святлану Кед.
Па словах жанчыны, яна любіць сваю работу, асабліва жывёлін, якіх даглядае і доіць. Яна — старанная, добрасумленная, адказная. Такія адносіны ёй прывіла матуля, якая таксама ўсё жыццё адпрацавала даяркай, і Святлана з дзяцінства бегала дапамагаць ёй на ферму.
У свой час С.К.Кед спрабавала змяніць прафесію, працавала паштальёнам, але вельмі цягнула на ферму, да буронак, таму і вярнулася, аб чым ніколькі не шкадуе. Па словах Святланы Канстанцінаўны, створаныя зараз на МТФ умовы працы не ідуць ні ў якое параўнанне з тым часам, калі яна толькі пачынала працаваць даяркай у 1983 годзе: з’явіліся новыя сучасныя тэхналогіі даення і кармлення кароў, якія значна аблегчылі працу даярак і дазваляюць атрымліваць малако высокай якасці.
Быў перапынак у працоўнай дзейнасці даяркай і ў Валянціны Русанавай, але яна таксама не знайшла сябе ў іншай прафесіі. Галоўнае, лічыць жанчына, разумець важнасць выбранай справы, яе значэнне як для грамадства, так і для сябе асабіста. Яна пераканана ў тым, што калі выконваць свае абавязкі з душой, абавязкова атрымаеш пэўную аддачу.
Па словах загадчыцы МТФ Святланы Раманавай, добрым надоям спрыяе захаванне санітарных патрабаванняў і тэхналагічнага працэсу. Кармленне жывёлы ажыццяўляецца згодна са складзеным рацыёнам. Няма праблем і з кармамі — хапае і сена, і сенажу, і сіласу. Належная ўвага надаецца здароўю буронак. Своечасова робіцца і асемяненне кароў, што дазваляе атрымліваць добрыя прыплоды цялятак. Многае робіцца і для захавання маладняку БРЖ.
У сваю чаргу, кіраўніцтва гаспадаркі клапоціцца аб людзях. Асноўную ўвагу надае рэканструкцыі і тэхнічнаму пераабсталяванню фермаў, стварэнню камфортных умоў для ўтрымання пагалоўя, а гэта — галоўнае для працаўнікоў. Акрамя таго, адказнае стаўленне кожнага да выканання сваіх абавязкаў прадугледжвае дастойную заработную плату, прэміі і каштоўныя падарункі да святаў.
Спыняцца на дасягнутым калектыў РАПТЗ не збіраецца: ёсць яму яшчэ да чаго імкнуцца і над чым працаваць.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024