Галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кіраўскім раёне

molod1

Галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць сёння ў Кіраўскім раёне на 29 участках для галасавання, у тым ліку на двух закрытых, размешчаных у Кіраўскай цэнтральнай раённай бальніцы і санаторыі імя К.П.Арлоўскага СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

_MG_0715Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняў старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў: ён прагаласаваў на Кіраўскім участку для галасавання №3, размешчаным у гімназіі г.Кіраўска.

З самай раніцы ў горадзе і сельскіх населеных пунктах пануе святочная атмасфера. Іграе музыка, працуе гандаль, на ўчастках для галасавання і адкрытых пляцоўках выступаюць удзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Выбаршчыкі вылучаюцца актыўнасцю. На ўчасткі для галасавання прыходзяць цэлымі сем’ямі, з дзецьмі.

IMG_0317 _MG_0836 _MG_0792 _MG_0767 _MG_0759 _MG_0752 _MG_0737 _MG_0725 _MG_0585 _MG_0512 _MG_0534_MG_0493



 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.