Педагогі Кіраўшчыны сустрэлі сваё прафесійнае свята

Педагогі Кіраўшчыны сустрэлі сваё прафесійнае свята

pervoeslovo3

shar1shar2shar4shar5

У восеньскім календары ёсць дата, блізкая кожнаму, — Дзень настаўніка. Менавіта педагогі адкрываюць нам шлях у будучае прафесійнае жыццё, дапамагаюць знайсці і развіць здольнасці, праявіць таленты. Таму мы і імкнемся ў святочыя кастрычніцкія дні павіншаваць дарагіх сэрцу настаўнікаў, падзякаваць, у чарговы раз выказаць ім павагу і прызнацца ў любові.
Сёлета педагогі Кіраўшчыны сустрэлі сваё прафесійнае свята ўрачыстым мерапрыемствам, наладжаным у Кіраўскай дзіцячай школе мастцатваў.

Старт эстафеце прывітанняў і віншаванняў дала намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна падкрэсліла, што настаўнік — гэта прафесія ад Бога, усе астатнія прафесіі — ад настаўніка, таму педагогі маюць права ганарыцца абраным прафесійным шляхам.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ В.І.Вароніч, дырэктар Барчыцкага НПК ДССШ А.П.Літвінка і выкладчык працоўнага навучання СШ №1 А.У.Пархамовіч былі адзначаны каштоўнымі падарункамі райвыканкама ў знак удзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у стварэнне спрыяльных умоў для навучання і выхавання.
Кіраўнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бяляўская, звяртаючыся да калег, пажадала, каб кожны з іх часцей чуў у свой адрас вызначэнне: “Мой настаўнік”, у якім, на яе думку, утрымліваюцца і ўдзячнасць вучняў, і павага, і любоў.
Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі ўзнагароджаны Л.Ф.Будніцкая (Баравіцкая СШ), Н.Р.Бравусава (СШ №1), А.Я.Казакова (Любоніцкая СШ), С.І.Котава (гімназія), С.В.Лукановіч (Паўлавіцкая СШ), В.С.Марцючэнка (яслі-садок “Вясёлка” а/г Мышкавічы).
Эстафету віншаванняў прадоўжыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ніна Якімчанка. Яна таксама завітала на свята з узнагародамі. Ганаровымі граматамі абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за дасягнутыя вынікі па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза былі адзначаны Л.І.Емяльяненка (СПЦ), Е.Л.Масюковіч (Паўлавіцкая СШ), А.І.Яскевіч (ДЮСШ).
За развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, садзейнічанне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі яго праграм Ганаровыя граматы атрымалі Л.П.Гаўрылава (ЦДАДМ), В.Я.Галомзік (ДЮСШ), К.Г.Рыжова (ДЦРД), Т.І.Бяляўская (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама).
Павіншавалі педагогаў і аграрыі Кіраўшчыны. Падзячныя лісты з уручэннем прэмій за ўдзел у раённых, абласных спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах уручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер: Б.С.Гаўрыленку (СШ №1), Л.Г.Хадзько (Мышкавіцкая СШ), А.І.Яскевіч (ДЮСШ).
Гісторыя адукацыі Кіраўшчыны — людзі, якія стваралі гэтую сістэму, прымнажалі яе, удасканальвалі. Шмат гадоў прысвяцілі прафесіі, уклалі ў яе сваю душу, педагогі: І.Р.Шухто (Жыліцкая СШ), узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, значком “Выдатнік народнай асветы”; Т.А.Радзюк (СШ №1), якая мае ордэн Працоўнай Славы першай ступені; З.М.Каранкевіч (Баравіцкая СШ), чыя праца адзначана медалём “За працоўную адзнаку”; Н.А.Корзун (СШ №2 імя К.П.Арлоўскага), узнагароджаная значкамі “Выдатнік народнай асветы СССР” і “Выдатнік народнай асветы БССР”.
У знак удзячнасці за бязмежную любоў да дзяцей, вернасць і адданасць абранай прафесіі педагогам ад былых і цяперашніх вучняў былі ўручаны кветкі.
Між тым, ветэраны педагагічнай працы па-ранейшаму маладыя душой. Гэта адчувалася падчас канцэртнага нумара, падрыхтаванага творчым калектывам раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы. Галіна Спірыдонава прачытала верш, а затым усе разам выканалі песню, радкі з якой: “Видит Бог, что отдыхать нам рано, мы еще много пользы принесем!” — вызначылі іх грамадскую і жыццёвую пазіцыю.
На сцэну былі запрошаны былыя і цяперашнія кіраўнікі навучальных устаноў раёна, чый стаж работы на пасадзе ўражвае: М.Ц.Казлоў (СШ №1) — 29 гадоў; У.К.Суравец (Баравіцкая СШ) — 28 гадоў; Т.У. Юрачка (Дабаснянская СШ) — 28 гадоў; В.М.Казак (дзіцячы садок №1 г.Кіраўска) — 31 год, В.У.Дудзінская (яслі-садок в.Добасна) — 20 гадоў.
У прафесіі педагогаў, магчыма, больш чым у любой іншай назіраецца сямейная пераемнасць. Сямейныя пары настаўнікаў не толькі прысвячаюць сябе адзінай справе, але і заўсёды трымаюцца разам, а многія і працуюць у адной навучальнай установе. Здаецца, кожны можа прыгадаць, што падчас яго вучобы ў школе была такая настаўніцкая пара.
Педагогі віталі сваіх калег Барыса і Тамару Гаўрыленкаў, Сяргея і Святлану Акулічаў, Міхаіла і Валянціну Алейнікавых, Валерыя і Надзею Рудзянковых.
Усе прадстаўніцы цудоўнай паловы сямейных пар адзначылі: у рабоце ім дапамагае тое, што і муж, і жонка — педагогі, на сямейных адносінах гэта акалічнасць адлюстроўваецца як са станоўчага боку, так і з адмоўнага, але пазітыву ўсё ж такі больш. Мужчыны падтрымалі думкі сваіх жонак.
Вучні ўстаноў адукацыі раёна падрыхтвалі цудоўную канцэртную праграму для любімых педагогаў. Былі і вершы, і жарты, і дэманстрацыя сучаснага школьнага адзення, песні і танцы.
Завяршылася цёплая сустрэча пажаданнямі, каб для ўсіх настаўнікаў кожная працоўная раніца пачыналася з прыемнага хвалявання ад сустрэчы з вачамі іх вучняў, з разумення важнасці і абсалютнай неабходнасці чалавецтву абранай імі прафесіі.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024