Выбраць будучыню разам

vybor

 

 Васіль Антонавіч БУСЛАЎ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
— На выбары, як заўжды, пайду абавязкова і выканаю свой грамадзянскі абавязак: мне неабыякавы далейшы лёс роднай краіны, за свабоду і незалежнасць якой у гады вайны разам з іншымі савецкімі байцамі змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе, падполлі, а пасля вызвалення Беларусі — на фронце.

Барацьба за родную зямлю сфарміравала лепшыя якасці нацыянальнага характару беларусаў — патрыятызм, свабодалюбства, веру. Яны сталі важнымі фактарамі на шляху развіцця нашай краіны. Сёння Беларусь — моцная і працвітаючая дзяржава, якая мэтанакіравана ідзе і, упэўнены, будзе ісці далей па выбраным шляху.

Я ганаруся тым, што ў нашай краіне пануюць мір, згода і парадак. Сёлетні год азнаменаваны 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прыемна, што ветэранам вайны, састарэлым людзям у рэспубліцы надаецца належная ўвага, аб нас праяўляецца клопат.
Я на гэтай адказнай палітычнай кампаніі — выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — не толькі выбаршчык: ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў у ліку іншых актывістаў вылучаны назіральнікам на Кіраўскі ўчастак для галасавання № 3 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які размешчаны ў гімназіі горада.

Упэўнены, што жыхары Кіраўшчыны прымуць актыўны ўдзел у галасаванні, аддадуць свае галасы за дастойнага кандыдата ў Прэзідэнты краіны. Мы будзем выбіраць, як будзе жыць кожная сям’я, што нас чакае ў будучым.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.