Працягваем наводзіць парадак!

chistota1

З мэтай навядзення і падтрымання належнага парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і прылягаючых да іх участкаў, а таксама вуліц горада кожны тыдзень па пятніцах праводзіцца адзіны санітарны дзень. Кіраўчане актыўна прыбіраюць лісце, займаюцца добраўпарадкаваннем.
Як вядома, з 5 кастрычніка па 5 лістапада ў раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Многія працоўныя калектывы арганізацый, прадпрыемстваў прыступілі ўжо да выканання акрэсленых задач.
Актыўна ўключыліся ў навядзенне чысціні і парадку вучні ўстаноў адукацыі горада, Так, гімназісты сабралі смецце на прыбярэжнай тэрыторыі каля вадаёма “Засолка”, ачысцілі слупы, агароджы ад наклеек і аб’яў. Рабяты з СШ №1 пашчыравалі на тэрыторыі вакол возера “Селішча”, прыбралі смецце па вул.Валадарскага.
Прыемна, што кіраўчане і жыхары сельскіх населеных пунктаў робяць наш родны край прыгожым і ўтульным.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.