У ходзе месячніка па навядзенні парадку на зямлі

chistota

Як паведамляла раённая газета, з 5 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёўскай вобласці, у тым ліку на тэрыторыі нашага раёна, праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Яго мэты — актывізацыя работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на землях сельскагаспадарчага прызначэння, ляснога фонду, населеных пунктаў, у кантралюемых зонах дарог і на іншых аб’ектах і тэрыторыях. На пасяджэнні раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і сельскагаспадарчых арганізацый пад старшынствам першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Адамава пры ўдзеле кіраўніка раёна Аляксандра Бутарава, кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў быў агучаны план мерапрыемстваў, якія неабходна выканаць у ходзе месячніка, вызначаны аб’екты, адказныя працоўныя калектывы, тэрміны выканання работ. І многія ўжо прыступілі да іх правядзення.
Дзякуючы агульным намаганням па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні наш раён стане яшчэ больш чыстым, прыгожым, камфортным для пражывання.
Нагадваем, што кожную пятніцу ў раёне праводзіцца адзіны санітарны дзень: гэта час для навядзення і падтрымання парадку на тэрыторыях прадпрыемства, арганізацый, устаноў і прылягаючых участках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.