Выбраць будучыню разам

 

kryt3

Алена КРУЦЬКО,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы:

— За дваццаць мінулых гадоў наша краіна стала развітай еўрапейскай дзяржавай, мы жывем у міры і стабільнасці. Гэта вынік агульных намаганняў кіраўніцтва рэспублікі і ўсіх нас: дзякуючы таму, што мы добрасумленна працуем, стараемся прынесці карысць нашай роднай Беларусі. І сёння мы ўпэўнена ідзем па выбраным шляху ў напрамку дасягнення пастаўленай мэты — умацавання Рэспублікі Беларусь — дзяржавы для народа.
Выбары — адна з вышэйшых праяў дэмакратыі ў нашай краіне. Прымаючы ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы ў значнай ступені ўплываем на тое, як будзем жыць і працаваць у наступныя гады, у тым ліку, наколькі эфектыўна далей будзе ўмацоўвацца наша незалежная, суверэнная дзяржава з дынамічна развіваючайся эканомікай, перадавой навукай, багатай культурай.
Абавязак кожнага з нас — прыйсці на ўчастак для галававання і аддаць свой голас за таго кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якому мы давяраем, які будзе адстойваць нашы інтарэсы.
На здымку: Алена Круцько падчас датэрміновага галасавання на Кіраўскім участку для галасавання №3, размешчаным у ДУА “Гімназія горада Кіраўска”.

Мікалай КАЛТУНОЎ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы:
— Выбарчая кампанія выйшла на фінішную прамую, прэтэндэнты на пост Кіраўніка дзяржавы вядомыя, іх перадвыбарныя праграмы апублікаваны, так што, кожны з нас можа вызначыцца, каму аддаць свой голас падчас галасавання. Безумоўна, да гэтага трэба падыходзіць вельмі сур’ёзна, узважана і адказна — ад нашага выбару залежыць заўтрашні лёс Беларусі.
Не збіраюся за кагосьці канкрэтна агітаваць — упэўнены, што нашы людзі самі разбяруцца, зробяць правільны выбар, і мы потым не будзем “кусаць локці” з-за памылкі, вынікам якой стануць сур’-ёзныя наступствы.
Галоўнае, каб кожны выбаршчык праявіў высокую грамадзянскую свядомасць на ўчастку для галасавання. Давайце прагаласуем менавіта за таго, каму мы давяраем!

Аляксандр СЕРАКОЎ,
ветэран працы, Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна:
— Я, як і члены маёй сям’і, будзем галасаваць на выбарах за стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Хачу, каб і надалей над нашай цудоўнай Беларуссю было мірнае неба, умацоўвалася эканоміка, узводзіліся вытворчыя аб’екты і ўстановы сацыяльна-культурнай сферы, жыллё, чуліся вясёлыя галасы дзяцей, пастаянна павышаўся ўзровень жыцця людзей.
Вельмі імпануе тое, што на працягу апошніх гадоў значныя змены адбыліся ў сельскай гаспадарцы Кіраўшчыны, на ніве якой адпрацаваў 30 гадоў свайго жыцця. Толькі на працягу апошніх гадоў раён неаднаразова выходзіў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў развіцця галін раслінаводства і жывёлагадоўлі.
Так, у 2011 годзе наш раён быў прызнаны пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені за перамогу ў спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці і занесены на абласную Дошку гонару.
На рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2012” у Горках кіраўчане сталі ўладальнікамі першых прэмій у дзвюх прэстыжных намінацыях “Землекарыстанне высокай культуры земляробства” і “Нарыхтоўка травяністых кармоў”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у рэспубліканскім спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 2012-2013 гады раён узнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, а па выніках 2013 года заняў 11-е месца па гэтай жа пазіцыі сярод іншых рэгіёнаў краіны.
Па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2014 годзе наш раён быў прызнаны пераможцам па вытворчасці і продажу дзяржаве малака, вытворчасці цукровых буракоў.
Атрыманню высокіх паказчыкаў садзейнічае мэтанакіраваная работа па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасці, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Важнае месца адводзіцца людзям — гэта яны сваёй руплівай працай умацоўваюць эканамічную стабільнасць роднай Кіраўшчыны.
Стараннасць і адданасць выбранай справе, добрасумленнасць і адказнасць дапамагаюць многім дабівацца высокіх паказчыкаў, дзякуючы чаму іх праца ацэньваецца па заслугах. Нямала перадавікоў розных сфер дзейнасці раёна ўзнагароджаны ордэнамі, медалямі. Лепшыя хлебаробы неаднаразова прадстаўлялі свой рэгіён на рэспубліканскіх “Дажынках”, дзе заахвочваліся каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі.
Нельга не ўзгадаць тую работу па добраўпарадкаванні, якая актыўна вядзецца не толькі ў горадзе, але і ва ўсіх сельскіх населеных пунктах.
Ці ж думалі раней вяскоўцы, што будуць жыць ва ўмовах, набліжаных да гарадскіх? У сельскія населеныя пункты прыйшоў прыродны газ, жыхары ствараюць кааператывы, падключаюць да газаправода свае дамы. Робяць яны гэта пры падтрымцы дзяржавы. У сяльчан з’явілася магчымасць карыстацца высокахуткасным інтэрнэтам і іншымі выгодамі.
Упэўнены, што з гэтым згадзіцца кожны жыхар нашага раёна, які задаволены вынікамі сваёй працы, сваім жыццём, радуецца кожнаму новаму дню на сваёй зямлі пад мірным небам, заспакоены за лёс сваіх дзяцей і ўнукаў. Адным словам, нам, беларусам, ёсць што цаніць!
Толькі разам мы зможам выказаць сваю думку наконт далейшага дынамічнага развіцця нашай краіны. Упэўнены, што мае аднавяскоўцы, жыхары аг.Паўлавічы, як і ўвесь беларускі народ, будуць галасаваць за мір і стабільнасць. Пэўным чынам яны свой выбар ужо зрабілі: працуюць сумленна і старанна, каб прымнажалася багацце роднай гаспадаркі, квітнеў родны край.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.