Высокая ацэнка наглядальнікаў

Маніторынг за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашым раёне ажыццяўлялі 6 міжнародных і 189 унутраных назіральнікаў. Мы папрасілі некаторых з іх падзяліцца з рэдакцыяй сваімі думкамі і меркаваннямі.

Зінаіда РУСЕЦКАЯ, назіральнік ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў:
— Я была назіральнікам на Кіраўскім участку для галасавання №1, які размяшчаўся ў раённым Доме культуры. Яшчэ пятнаццаць членаў нашай арганізацыі назіралі за ходам выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на іншых участках для галасавання, а старшыня Эма Карпук была ў саставе раённай камісіі.
Трэба адзначыць, што за падрыхтоўкай і правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў назіралі прадстаўнікі місіі АБСЕ. Не толькі ў мяне асабіста (я сачыла і за датэрміновым галасаваннем), але ў іншых назіральнікаў склалася думка, што выбары прайшлі спакойна, пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў. Трэба падкрэсліць, што арганізатары забяспечылі права выбаршчыкаў на інфармаванасць. Старшыня камісіі Віктар Ставер і сакратар Галіна Спірыдонава не першы раз выконваюць гэтыя абавязкі, яны дасканала валодаюць выбарчым працэсам, на пытанні выбаршчыкаў давалі кампетэнтныя адказы.
Лічу, што выбары адпавядалі нацыянальнаму выбарчаму заканадаўству, з’яўляліся дэмакратычнымі і справядлівымі. Права на палітычнае волевыяўленне грамадзянам нашай краіны, у тым ліку і раёна,было поўнасцю забяспечана. У дзень асноўнага галасавання панавала святочная атмасфера, у выбаршчыкаў быў выдатны настрой: людзі галасавалі за мір, стабільнасць і пра-цвітанне роднай Беларусі.
Вікторыя ПІНЧУК, назіральнік ад Магілёўскага абласнога палітвыканкама рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці:
— На Стаўпіцкім участку для галасавання №11, дзе мне давялося быць назіральнікам падчас выбараў Прэзідэнта нашай краіны, на належным узроўні было наладжана датэрміновае і асноўнае галасаванне. Да назіральнікаў тут ставіліся дружалюбна. Былі створаны камфортныя ўмовы і для назіральнікаў, і, што вельмі важна, для саміх выбаршчыкаў.
Адзначу таксама адкрытасць апячатвання выбарчых урнаў і прадастаўлення інфармацыі. Назіральнікамі вёўся нагляд за падрыхтоўкай бюлетэняў і выбарчых урнаў, выдачай бюлетэняў, галасаваннем. Мясцовыя жыхары прынялі актыўны ўдзел у выбарах, парушэнняў не было ўстаноўлена.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.