З гонарам за родную гаспадарку

З гонарам за родную гаспадарку

palevich3

Пабываўшы днямі на МТК “Валосавічы” сваёй роднай гаспадаркі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Нічыпараўна Палевіч, чыё імя ўпісана ў гісторыю нашай краіны, ад душы парадавалася за  жывёлаводаў, якія працуюць тут: на іх узбраенні — новыя тэхналогіі вытворчасці прадукцыі, для іх створаны найлепшыя ўмовы працы і быту.

Ветэран працы была расчулена ад прыёму: калектыў жывёлаводаў быў вельмі задаволены, што Людміла Нічыпараўна наведалася да іх. З задавальненнем яны правялі былую даярку па комплексе, расказалі аб зручнасцях у рабоце. Дарэчы, тут існуюць тры малочна-таварныя чаргі з даільнымі заламі, адна з якіх — на рэканструкцыі: устанаўліваецца абсталяванне ААТ “Гомельагракамплект” з ізраільскай “начынкай”. У даільнай зале “Унібокс” маецца кармавая станцыя, якая забяспечвае дакорм жывёлы.
Жывёлаводы доўга размаўлялі з паважаным госцем, успаміналі былых калег па цэху. Л.Н.Палевіч падзялілася сакрэтамі сваёй працы, некаторыя з іх прысутныя палічылі карысным узяць сабе на заметку. Жанчыны з цікавасцю слухалі, як папаўнялася скарбонка ўзнагарод перадавой даяркі: акрамя ордэнаў Працоўнай Славы, яна з’яўляецца уладальнікам медаля “За працоўную доблесць”, а таксама залатога і сярэбранага медалёў Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР. Яе заслугі, а таксама шэраг Ганаровых грамат — гэта вынік карпатлівай і добрасумленнай працы жанчыны, якая амаль 30 гадоў свайго жыцця прысвяціла жывёлагадоўчай галіне.
Л.Н.Палевіч расказала, што спачатку ў гаспадарцы кароў даілі ўручную, затым з’явілася электрычная дойка. Кармы жывёлаводы разносілі таксама ўручную. Але даяркі не скардзіліся на цяжкасці, а імкнуліся працаваць так, каб былі выдатныя вынікі. І ім гэта ўдавалася — у тагачасным ардэнаносным калгасе з’явіліся свае героі.
Жанчына лічыць: раз зараз створаны такія выдатныя ўмовы для працы і адпачынку, тады і аддача павінна быць высокай. Рэзультаты напрамую залежаць ад стараннасці і руплівасці жывёлаводаў, забяспечанасці жывёлы пад поўную патрэбу якаснымі кармамі, выканання тэхналагічнага працэсу. Паказчыкі па комплексе сведчаць, што ўсё тут поўнасцю вытрымліваецца.
Развітваючыся з калектывам, Людміла Нічыпараўна падзякавала за цёплы прыём і пажадала не зніжаць узятую планку, каб слаўныя дасягненні “Рассвета” прымнажаліся і ў далейшым.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: Л.Н.Палевіч з загадчыцай МТК Любоўю Азаранка, даяркамі Галінай Лёгкай і Аленай Бяляўскай.

Последние новости

Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024