Блакітная ніва «Рассвета»

Блакітная ніва «Рассвета»

ryb3433122 ryb34331ryb343312ryb343312222

Адным з паспяхова працуючых падраздзяленняў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага з’яўляецца рыбная гаспадарка. Рыбаводствам тут пачалі займацца яшчэ ў 1984 годзе, прыстасаваўшы для гэтага сажалкі, якія раней выкарыстоўваліся для арашэння земляў сельскагаспадарчага прызначэння. Агульная плошча трох нагульных сажалак складае 75 га: дзве з іх — рэчышчавыя, яны напаўняюцца за кошт паводкавай вады, а таксама з дапамогай помпавай станцыі. На сённяшні дзень рассветаўцы займаюцца вырошчваннем карпа, белага амура, таўсталобіка, шчупака і карася. 

У мінулым годзе рыбаводы гаспадаркі вылавілі больш за 162 т рыбы, у бягучым плануюць не менш. З адзінкі плошчы тут атрымліваюць каля 20 ц/га карпаў, у той час, як рыбапрадуктыўнасць па дадзенай тэхналогіі вырошчвання складае каля 11 ц/га.
З пачатку года ў гандлёвыя сеткі Магілёва, Бабруйска, Кіраўска, Жлобіна і Рагачова рассветаўцы паставілі больш за 90 т рыбы. Практычна штодзённа адгружаецца ў сярэднім больш за тону рыбапрадукцыі, а ў выхадныя і кірмашовыя дні — да 2 т.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “раёнкі” начальнік рыбнай гаспадаркі Алег Шапавалаў, сярод неспецыялізаваных гаспадарак рэспублікі рассветаўскія рыбаводы — лепшыя, а сярод 21 спецыялізаванага рыбгаса ўваходзяць у пяцёрку мацнейшых. На пытанне, у чым жа сакрэт паспяховай дзейнасці, Алег Іванавіч адзначыў, што ёсць шмат складальнікаў: гэта і захаванне тэхналогій вырошчвання рыбы, яе лячэнне ад хвароб і належны догляд, ачыстка і апрацоўка вады. Немалаважную ролю адыгрывае і ахова аб’ектаў ад браканьераў і ахвотнікаў дармавой рыбкі.
Пасадачны матэрыял (малькоў) рассветаўцы купляюць у спецыялізава-ных рыбгасах. Раней бралі малька вагой да 25 г, пры гэтым карп вырошчвалі 2 гады: пасля першага года рыбу вылаўлівалі, а тую, што складала вагой менш 500 г, ад-праўлялі ў зімавальныя рыбнікі, астатнюю — рэа-лізоўвалі. Аднак такая тэхналогія вырошчван-ня прыносіла пэўныя ня-зручнасці: частка рыбы падчас зімоўкі гінула. У бягучым годзе рыбаводы адмовіліся ад такой тэхналогіі: закупілі пасадачны матэрыял вагой больш за 40 г, з якога практычна за лета вырасцілі карпоў вагой па 700-900 г. Як адзначыў Алег Шапавалаў, за кошт выкарыстання буйнога малька ўдалося з’эканоміць цэлы год, неабходны для вырошчвання адборнай рыбы.
Зараз рыбаводы вядуць работы па поўным вылаву рыбы: да надыходу моцных маразоў ім неабходна паспець яе рэалізаваць, бо пакідаць на зімоўку не маецца магчымасці. Акрамя таго, неабходна, каб зімой сажалкі “адпачылі” і прамерзлі, што дазволіць ім ачысціцца ад розных хвароб і шкоднікаў.
Зарыбленне сажалак у гаспадарцы праводзяць у красавіку. На першым этапе для кармлення выкарыстоўваюць спецыяльныя рыбныя камбікармы, у другой палове — зерне, а таксама кукурузу і гарох.
Па словах Алега Шапавалава, іх рыба, згодна лабараторных даследаванняў, адпавядае ўсім санітарным нормам. Да таго ж, выкарыстанне экалагічна чыстых і натуральных кармоў дазволіла значна палепшыць смакавую і спажыўную якасць рыбы. Апрацоўку вады і рыбы ад хвароб робяць у першай палове лета, каб у ёй не назапашваліся ніякія шкодныя рэчывы.
Калектыў рыбнай гаспадаркі “Рассвета” невялікі — 10 чалавек. Гэтыя людзі ажыццяўляюць увесь вытворчы працэс вырошчвання рыбы: догляд, кармленне, лячэнне, лоўлю, сартыроўку, а таксама ахову ад незаконнага лову. Больш за 10 гадоў прысвяціў гэтай справе брыгадзір Уладзімір Бяляўскі, стараннасцю і адказнасцю вызначаюцца рыбаводы Мікалай Рубленка, Андрэй Лапухін, Валерый Бародзіч, Тэнгіз Каркусашвілі, трактарыст Іван Лучына і іншыя.
Цяперашні кіраўнік рыбнай галіны “Рассвета” Алег Шапавалаў стаяў ля вытокаў яе стварэння і развіцця. У свой час ён скончыў Калінінградскі інстытут па спецыяльнасці “Рыбная прамысловасць і гаспадарка”, а таму менавіта Алег Іванавіч усё ведае пра тэхналогію вырошчвання, лад жыцця рыбы і яе хваробы.
У бягучым годзе рассветаўцам удалося пазбегнуць замора рыбы, як гэта здарылася ў іншых рыбгасах: бясснежная зіма, адсутнасць даж-джоў вясной і ўлетку не лепшым чынам паўплывалі на ўзровень вады ў рыбніках, аднак граматныя дзеянні спецыялістаў дазволілі поўнасцю захаваць пасадачны матэрыял.
Безумоўна, не ўсё складаецца ў рассветаўцаў так, як хацелася б: ёсць пэўныя цяжкасці з рэалізацыяй вырашчанай прадукцыі. Тым не менш, тут прадпрымаюцца розныя крокі для станоўчага вырашэння ўзнікаючых складанасцей. І, як вынік, рыбная гаспадарка “Рассвета” з’яўляецца прыбытковай.
Ужо зараз рыбаводы “Рассвета” працуюць на перспектыву: заключаюць дагаворы на закуп пасадачнага матэрыялу, чысцяць рыбнікі, рамантуюць абсталяванне, а гэта значыць, што ў наступным годзе аматары смажанай рыбкі ці наварыстай юшкі змогуць атрымаць асалоду ад смачных страў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024