Руплівай працы сяльчан — высокая пашана!

Руплівай працы сяльчан — высокая пашана!

adamov1Традыцыйна напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў вёскі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, якое заканамерна прыходзіцца на другую палову лістапада, калі закончаны ўвесь фронт работ па ўборцы ўраджаю, сяўбе азімых культур, падводзяцца вынікі сельскагаспадарчага года, ушаноўваюцца лепшыя прадстаўнікі аграрнага сектара, чыя руплівая, добрасумленная праца з’яўляецца важкім укладам у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, у справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны.
Якім быў сёлетні год для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Кіраўшчыны, з якімі здабыткамі сустракаюць яны сваё свята, у кіраўніцтва і спецыялістаў па курыру-емых напрамках упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама пацікавілася галоўны рэдактар “раёнкі” Наталля Хадакова.

Аляксандр АДАМАЎ, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу:
— Прафесійнае свята аграрыяў аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе на зямлі, на жывёлагадоўчых і перапрацоўчых аб’ектах, каардынуе працэсы вытворчасці, уносіць свой уклад у павелічэнне колькасці і павышэнне якасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Аграрны сектар — асаблівая сфера дзейнасці. Становішча спраў у ім закранае інтарэсы практычна кожнага чалавека і ў вырашальнай ступені вызначае харчовую бяспеку краіны. Таму так стратэгічна важна забяспечваць эфектыўную работу аграпрамысловага комплексу.
На рэалізацыю гэтай задачы ў маштабах раёна нацэлены намаганні працаўнікоў АПК Кіраўшчыны. Сельская гаспадарка для большасці яе жыхароў не проста галіна эканомікі, гэта жыццёвы ўклад, пераемнасць працоўных традыцый, крыніца сапраўды народнага духу, у якой увасоблена шчырая любоў да роднай зямлі.
Вянец сялянскай працы — ураджай хлеба. Хаця сёлета сяўба збожжавых і зернебабовых культур на палетках раёна была праведзена ў аптымальныя тэрміны, выкананы ўсе неабходныя агратэхнічныя мерапрыемствы, неспрыяльныя пагодныя ўмовы ў нашай зоне адмоўна паўплывалі на канчатковы вынік. Жніво стала адказным экзаменам для хлебаробаў. І можна з упэўненасцю сказаць, што яны яго дастойна вытрымалі. У раёне ўборка збожжавых і зернебабовых культур прайшла на высокім агратэхнічным узроўні за 18 рабочых дзён, што дазволіла ўбраць ураджай без страт. Гэта было забяспечана дзякуючы якаснай падрыхтоўцы збожжаўборачных камбайнаў, зернеачы-шчальных комплексаў, зладжанай рабоце ўсіх удзельнікаў жніва. Намалочана 44 718 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,7 цэнтнера з гектара.
Наш раён першым у Магілёўскай вобласці выканаў дзяржзаказ па пастаўках збожжа на перапрацоўчыя прадпрыемствы.
Лідары ўборачнай кампаніі былі ўшанаваны на раённым свяце “Дажынкі-2015”, якое сёлета прымаў аграгарадок Паўлавічы.
А 26 верасня ў г.п.Круглае адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”, на якім наш раён прадстаўлялі лепшыя камбайнеры, механізатары, спецыялісты, кіраўнікі сельгасарганізацый.
Традыцыйна на належным узроўні працуе жывёлагадоўчая галіна аграпрамысловага комплексу Кіраўшчыны. Трэба адзначыць, што наш раён стабільна з’яўляецца лідарам у Магілёўскай вобласці па надоі малака на карову. За 10 месяцаў па раёне ён склаў 4852 кг.
Станоўча ўплывае на дасягненне лепшых паказчыкаў удасканаленне вытворчай базы жывёлагадоўлі — увядзенне ў эксплуатацыю новых сучасных малочна-таварных ферм, што дае магчымасць павялічыць пагалоўе дойнага статка і, адпаведна, вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, паляпшаць яе якасць.
Вялікая ўвага была звернута на такое важнае пытанне, як нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка, забеспячэнне іх якасці.
Напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў вёскі выказваю словы глыбокай удзячнасці ўсім, хто ўносіць дастойны ўклад у агульныя дасягненні раёна. У ліку лепшых работнікаў — трактарысты-машыністы М.І.Белакурскі, І.Л.Салановіч, В.Р.Піскуноў, К.К.Пятруша, І.Ф.Кавалеўскі, Д.М.Кахновіч з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, А.С.Петранкоў з СВК “Калгас “Ніва”, Р.П.Канавалаў з КСУП “Жылічы”, вадзіцелі Л.Ф.Сямёнаў з СВК “Калгас “Ніва”, В.В.Шчэрбіч, І.С.Барысёнак з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і іншыя. Сярод лепшых жывёлаводаў — аператары машыннага даення В.Л. Клімовіч з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, якая сёлета была ўзнагароджана ордэнам Пашаны, В.І.Русанава, С.К.Кед, М.Я.Глінская з райаграпрамтэхзабеспячэння, аператары па дарошчванні, вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы Н.В.Дрозд і С.Р.Русіновіч з РАПТЗ, Н.Я.Сухарава і К.І.Вяроўкіна з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, І.Ф.Гузялевіч з СГФ “Чыгірынка” і многія іншыя.
Прыемна, што сярод тых, хто плённа шчыруе на палетках раёна, шмат моладзі, якая разам з больш вопытнымі працаўнікамі дабіваецца дастойных вынікаў. Назавем лідараў: Аляксандр Сідарэнка і Аляксандр Тылінскі з райагра-прамтэхзабеспячэння, Ігар Русаў з СВК “Добасна-агра”, Юрый Каранкевіч з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і іншыя.
Асобныя словы ўдзячнасці — кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый, менавіта на чале з імі і пры іх непасрэдным удзеле вырашаюцца ўсе пытанні сельгасвытворчасці.
Наперадзе ў нас — маштабныя мэты па ператварэнні сельгасвытворчасці ў сучасны аграбізнэс. Прыярытэты дзейнасці — павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, выхад на самафінансаванне і самаакупнасць і ў выніку — выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі высокай якасці з найменшымі затратамі, павелічэнне яе экспарту. Відавочна, што сучасную сельскую гаспадарку нельга ўявіць без эфектыўнай мадэрнізацыі, інавацыйнага падыходу да развіцця галіны.
Шчыра віншую ўсіх працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна, ветэранаў сельскай гаспадаркі з прафесійным святам! Жадаю вам здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і здзяйсненняў на карысць працвітання раёна, нашай роднай Беларусі!

ruseck3

Іван ГРЫШЧАНКА, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі:
—З году ў год жывёлагадоўчая галіна працуе стабільна. Гэта пацвярджаюць і паказчыкі, атрыманыя па выніках 10 месяцаў. Так, вытворчасць малака склала 105,7% да адпаведнага ўзроўню 2014 года, рэалізацыя — 105,1%. Раён працягвае займаць першую пазіцыю ў вобласці па надоі малака ад каровы ( за ўказаны перыяд ён склаў 4852 кг, лідар па гэтым паказчыку ў раёне — СВК “Чырвоны баец”, дзе атрымана ў сярэднім ад кожнай каровы 5940 кг).
Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы за 10 месяцаў да адпаведнага леташняга ўзроўню склала 105,6%.
Эфектыўна, з высокай аддачай працуюць у жывёлагадоўлі кіраўніцтва, спецыялісты і работнікі гэтай галіны райаграпрамтэхзабеспячэння, СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.
Безумоўна, вялікую ролю адыграла ўвядзенне ў строй дзеючых новых малочна-таварных ферм у СВК “Калгас “Ніва”, “Калгас “Беларусь”, адкормачнік у в.Нямкі СГФ “Чыгірынка”. Рыхтуюцца да ўводу ў бліжэйшы час новыя МТФ у СВК “Добасна-агра”, КСУП “Жылічы”. Гэта дазволіць павялічыць пагалоўе дойнага статка, дасягнуць прыросту вытворчасці малака.
Для завяршэння тэхналагічнага цыкла вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў гаспадарках будуюцца радзільныя аддзяленні і цэхі сухастойных кароў, у гэтым месяцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю такія неабходныя аб’екты на МТФ “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”, “Барсукі” СВК “Калгас “Ніва”, “Добасна” СВК “Добасна-агра”.
За ўсімі паказчыкамі стаіць руплівая праца работнікаў жывёлагадоўлі гаспадарак: ад аператараў машыннага даення, даглядчыкаў да галоўных спецыялістаў гаспадарак, за што ім шчырая ўдзячнасць.
Хочацца адзначыць загадчыкаў МТФ: “Капусціна” СВК “Калгас “Ніва” — Г.Ц.Валькевіч, “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь” — М.І.Лысянкову. Самых добрых слоў заслугоўвае работа вопытнага вет-урача-гінеколага раённай ветэрынарнай станцыі М.І.Пацягова. Вельмі важны ўклад у справу аднаўлення грамадскага статка тэхнікаў-асемянатараў: добрасумленна, адказна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў Н.М.Спірыдонава з СВК “Калгас “Свярдлова”, М.М. Ганчарова з СВК “Добасна-агра”, С.У. Стральцоў з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Асноўная задача, якая стаіць перад жывёлаводамі ў ходзе зімова-стройлавага перыяду ўтрымання грамадскага статка, — не страціць дасягнутыя пазіцыі, прымнажаць рэзультаты ў вытворчасці прадукцыі на аснове захавання ўсіх тэхналагічных патрабаванняў кармлення і ўтрымання жывёлы, адказных адносін да даручанай справы.
Напярэдадні прафесійнага свята жадаю сяльчанам дабрабыту, поспехаў у працы, добрага настрою.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024