Тэхніка — у ангарах і на спецпляцоўках, механізатары — у цёплых майстэрнях

Тэхніка — у ангарах і на спецпляцоўках,  механізатары — у цёплых майстэрнях

mehdvory2mehdvory

На бягучым тыдні ў раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2016 года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельгастэхнікі.

Такое мерапрыемства арганізуецца кожны год. Галоўная яго мэта — праверыць добрасумленнасць механізатараў і спецыялістаў, абавязаных забяспечваць захаванасць і функцыянальнасць тэхнікі. Да таго ж удзельнікі агляду знаёмяцца са створанымі для механізатараў умовамі працы, аплаты працы за своечасовы і якасны рамонт тэхнікі. У полі зроку правяраючых — стан і ацяпленне майстэрняў, пунктаў тэхнічнага абслугоўвання і гаражоў, наяўнасць пляцовак для захоўвання металалому, кабінетаў і неабходнай дакументацыі па тэхніцы бяспекі. Асаблівая ўвага была звернута на належную падрыхтоўку да зімы зернеачышчальна-сушыльных комплексаў.
Начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Пархамовіч, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі і галоўны спецыяліст па ахове працы райсельгасхарчу Міхаіл Ніканаў разам з галоўнымі інжынерамі сельгасарганізацый пачалі аб’езд з тэрыторый машынна-трактарных двароў арганізацый, прадпрыемстваў горада, а потым накіраваліся ў сельгаскааператывы.
Першым аб’ектам наведвання стаў машынны двор ААТ “ПМК-97 Вадбуд”. Невыкарыстоўваемай зараз тэхнікі тут стаяла няшмат. Належным чынам абсталяваны месцы для складзіравання зношаных шын і металалома.
Нядрэнна падрыхтаваліся да зімы і ў ліцэі №15: пляцоўка для пастаноўкі тэхнікі прыбрана, частка агрэгатаў захоўваецца ў боксах.
Не выклікала нараканняў правяраючых і наведванне мехдвара ААТ “Кіраўск-Лён”: тэхніка ачышчана, шыны на ёй пабелены.
У чарговы раз пацвердзіла сваю штодзённую і планамерную работу інжынерная служба ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”: паўсюль — чысціня і парадак, у памяшканнях майстэрняў — цёпла, у работнікаў ёсць магчымасць прыняць душ і адпачыць. Уся “свабодная” тэхніка захоўваецца ў ангарах і на спецпляцоўках. Для якаснага правядзення рамонтных работ ёсць усе неабходныя прыстасаванні.

На бачным месцы ў майстэрні размешчаны стэнд з планам-графікам правядзення рамонтных работ, расцэнкамі за іх выкананне, умовамі аплаты працы і інш.
У бягучым годзе ў РАПТЗ правялі работы па ўцяпленні вулічнай мыйкі: гэта дазволіць мыць тэхніку цёплай вадой і падчас маразоў.
Адказна ставяцца тут і да пытанняў аховы працы: ёсць кабінет з неабходнай літаратурай і нагляднай агітацыяй, рабочыя своечасова прахо-дзяць інструктажы, выконваюцца іншыя патрабаванні.
Чысты машынны двор, роўныя рады ачышчаных ад пажніўных рэшткаў, вымытых і пафарбаваных збожжаўборачных камбайнаў, па-гаспадарску пастаўленых на “зімовы адпачынак”, загерметызаваныя пасяўныя агрэгаты і ачышчальна-сушыльная гаспадарка, расстаўленая па відах і марках іншая сельгастэхніка… Такім сустрэў удзельнікаў агляду машынны двор СВК “Бераснёўскі”.
З кожным годам паляпшаюцца тут і ўмовы працы механізатараў: у памяшканнях пункта тэхнічнага агляду і рамонтнай майстэрні — цёпла, абсталяваны пакой для прыёму ежы, працуе душавая.
Для хуткага і якаснага правядзення работ набыты неабходныя прыстасаванні.
Значную работу па добраўпарадкаванні тэрыторыі машыннага двара праводзяць у СГФ “Чыгірынка”. Па ўсім перыметры ўстаноўлена агароджа з жалезабетонных пліт, вядзецца мантаж пляцоўкі для рэгуліроўкі і мыйкі тэхнікі, падсыпалі тэрыторыю двара, уезд абсталяваны неабходнымі знакамі і ўказальнікамі. У рамонтнай майстэрні вядуцца аддзелачныя работы: у хуткім часе тут з’явіцца ўтульны пакой для прыёму ежы і адпачынку, гардэроб, душавыя, санвузел.
Па-гаспадарску аднесліся ў сельгасфіліяле і да пастаноўкі на захоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі: частка вузлоў і агрэгатаў размешчана на спецыялізаваных пляцоўках, больш складаная — у ангары і гаражах.
Асабліва прыкметныя змены да лепшага адбыліся ў майстэрні і на машынным двары СВК “Калгас “Свярдлова”. У мінулым годзе падчас аналагічнага аб’езду ў адрас інжынернай службы гаспадаркі гучалі нараканні. Сёлета былі адзначаны зрухі ў лепшы бок: тэхніка сельгаскааператыва знаходзіцца ў належным стане, ачышчана, колы пабелены. Адрамантавана памяшканне пункта тэхнічнага абслугоўвання, якое пэўны час было “жыллём” для птушак. Наведзены парадак і на прылягаючай тэрыторыі. У майстэрні цёпла, ёсць гарачая вада. Праўда, неабходна яшчэ падрамантаваць вароты, каб зімой “не ацяпляць вуліцу”.
Са станоўчага боку была ацэнена работа інжынерных служб і гатоўнасць рамонтна-абслугоўваючай базы гаспадарак да зімы і ў астатніх сельгасарганізацыях раёна. Праведзены агляд паказаў, што да гэтага пытання ўсе аднесліся сур’ёзна і адказна.
Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваліся ўсе моманты гатоўнасці да прадстаячага зімовага перыяду. Першае месца аднадушна было прысуджана калектыву СВК “Бераснёўскі”. На другім месцы — ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, на трэцім — як, дарэчы, і ў мінулым годзе — СГФ “Чыгірынка”.
Усе пераможцы будуць узганароджаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024