Ёсць прызванне — адпаведныя і вынікі
Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Ганаровай граматай ГА “Белплемжываб’яднанне” за добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ў ліку іншых адзначана начальнік філіяла па Кіраўскім раёне РУСП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Галіна Шкрабава. Уручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым работнікам племянной службы Беларусі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
Рабоце ў раённай племслужбе Галіна Шкрабава прысвяціла больш за 40 гадоў жыцця. Прыйшоўшы аднойчы ў гэтую прафесію, яна засталася вернай ёй і дагэтуль.
Каардыніруючы работу ўсёй племянной службы раёна, Галіна Леанідаўна практычна ўвесь час “у дарозе”: МТФ і МТК, па сутнасці, яе рабочае месца. Павышэнне генетычнага патэнцыялу малочнай прадуктыўнасці БРЖ, правільнасць і захаванне працэсаў асемянення, строгае захаванне ўсіх вытворчых тэхналогій, работа з пагалоўем і захаванасць здароўя кароў, метадычная дапамога тэхнікам-асемянатарам — вось спектр пытанняў, якія ёй штодзённа даводзіцца трымаць на кантролі. Да ўскладзеных на яе абавязкаў спецыяліст заўсёды адносіцца з уласцівай ёй адказнасцю, бо разумее, якая значная ўвага надаецца павышэнню вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, у прыватнасці, узроўню і эфектыўнасці дзейнасці малочнай і мясной галін.
Працяг чытайце ў пячатным нумары газеты.
Людміла СЯМЁНАВА.