З апярэджаннем графіка

dsy1

dsy2

Напэўна, многіх кіраўчан уразілі тэмпы работ, забяспечаныя работнікамі ДРБУ-197 пры правядзенні капітальнага рамонту дарогі па вул.Арлоўскага горада. У аўтааматараў, якім даводзіцца штодзённа карыстацца гэтым участкам, існавала занепакоенасць, што правядзенне рамонту зможа па нейкіх прычынах зацягнуцца.
Аднак, здарылася зусім наадварот: літаральна за непрацяглы час тут быў праведзены значны аб’ём работ.
З задавальненнем карыстаюцца новымі зручнымі пешаходнымі дарожкамі жыхары мікрараёна ПМК-255 і работнікі размешчаных там прадпрыемстваў і арганізацый, радуецца і дзятва: можна па роўнаму пакрыццю і на ролікавых каньках пакатацца, і на скейтбордзе.
Дзякуючы адносна спрыяльнаму надвор’ю, дарожнікі ўжо паклалі больш за 2 км верхняга слою пакрыцця дарожнага палатна. Для хуткага і якаснага правядзення работ кіраўніцтвам арганізацыі было прынята рашэнне аб задзейнічанні пры будаўніцтве аб’екта тэхнікі з іншых прадпрыемстваў дарожнай галіны.
Як адзначыў дырэктар ДРБУ-197 Віталь Токараў, з надыходам замаразкаў работы па капітальным рамонце дарогі прыдзецца часова прыпыніць. Аднак тое, што ўжо зроблена, дазволіла выйсці на значнае апярэджанне графіка. А гэта значыць, што капітальны рамонт дарогі па вул.Арлоўскага будзе зроблены ў вызначаны тэрмін і ў адпаведнасці з планам.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.