Дапамагчы таму, каму гэта патрэбна

Дзейнасць раённага таварыства грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” накіравана на забеспячэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі роўнымі правамі з іншымі грамадзянамі, магчымасць быць задзейнічанымі ў розных сферах жыцця раёна. Наша таварыства працуе ў цесным кантакце з дзяржаўнымі структурамі, арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі.

На ўліку ў раённым таварыстве інвалідаў налічваецца 605 чалавек, аб’яднаных у 16 пярвічак. Члены таварыства, а гэта ў асноўным людзі сталага ўзросту, сярод якіх і ветэраны вайны, — актыўныя ўдзельнікі розных мерапрыемстваў. Яны сустракаюцца з моладдзю, дзеляцца ўспамінамі, імкнуцца перадаць накопленыя веды і вопыт падрастаючаму пакаленню. Умеюць гэтыя людзі і цікава адпачываць.
І гэта пацвярджае сённяшняе жыццё. Многія члены таварыства наведваюць клубы “Бадзёрасць” пры раённым Доме культуры і “Сяброўка восень” пры раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе можна абмеркаваць набалелае і ў той жа час забыцца на праблемы, акунуцца ў атмасферу дабрыні і ўзаемаразумення.
Заўсёды на выручку актывістам таварыства прыходзяць спецыялісты РЦСАН, якія дапамагаюць наладжваць розныя мерапрыемствы, для іх правядзення выдзяляюць залу, рыхтуюць канцэртныя праграмы, забяспечваюць музычнае суправаджэнне.
Выдатны падарунак да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне сацыяльныя работнікі прыпаднеслі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны інваліду З.К.Акушэвіч: узвялі бетонныя прыступкі да яе дома, пафарбавалі будынак, адрамантавалі агароджу, абрэзалі пладовы сад.
Не засталіся ў баку і работнікі раёна электрасетак: яны прыехалі да ветэрана, аднавілі электрычны провад ад слупа да ўводу ў дом.
Акрамя гэтага рабяты, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН, разам з кіраўніком гуртковай работы Валянцінай Русецкай сёлетняй вясной навялі парадак у двары гэтай сталай жанчыны, падмялі прылягаючую тэрыторыю.
Пры жаданні кожны член таварыства зможа знайсці сабе справу па душы: у РЦСАН працуюць гурткі па інтарэсах.
З разуменнем ставяцца да праблем інвалідаў і дапамагаюць у вырашэнні некаторых матэрыяльных пытанняў калектывы многіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў: аказваюць дапамогу сваім былым работнікам, прымаюць удзел у іх паўсядзённым жыцці.
Цесная сувязь з ветэранамі і інвалідамі наладжана ў навучальных установах горада і сельскіх населеных пунктаў. Школьнікі дапамагаюць пажылым людзям спраўляцца па гаспадарцы, ва ўборцы ўраджаю, назапашванні паліва, навядзенні парадку ў дамах і ў дварах.
На працягу некалькіх гадоў дзеці-інваліды атрымліваюць навагоднія падарункі ад калектыву ПМК-255 (начальнік Ігар Лазаковіч), а калектыў вытворчага аддзела райспажыўтаварыства на чале з начальнікам Святланай Васільевай па традыцыі рыхтуюць прадуктовыя наборы для інвалідаў, адзінокіх састарэлых.
Для правядзення мерапрыемстваў да Дня інвалідаў матэрыяльную дапамогу пастаянна аказваюць раённае аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Не пакідаем членаў таварыства сам-насам са сваёй бядой: наведваем дома, у бальніцы. Разумеем, што лепшымі лекамі для такіх людзей могуць стаць просты ўдзел, выказаныя цёплыя словы. Дапамагаюць у вырашэнні праблем на месцах старшыні пярвічак Анатоль Падаляк, Надзея Шаўцова, Валянцін Герасімовіч, Пётр Клепча, Ніна Нікіфарава, Пётр Яцкевіч, Людміла Гаўрыльчык, Валянціна Паляшчук, Валянціна Асямолава.
Прыемна адзначыць, што многія члены нашага таварыства, нягледзячы на свае хваробы, прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах. Добра ведаюць удзельнікі конкурсаў творчасці інвалідаў, праводзімыя ў г.Віцебску, Ганну Салановіч. Сёлета з канцэртнымі праграмамі кіраўчане пабывалі ў г.Горкі, Магілёве. Зачароўвае слухачоў сваімі песнямі, прыпеўкамі былы вязень фашысцкіх канцлагераў Марыя Бячкова. Патанаюць у кветках двары Зінаіды Івановай, Люд-мілы Лазаковіч, Кацярыны Свірко, Раісы Печань. Нягледзячы ні на што, гэтыя жанчыны займаюцца любімай справай, іх рознакаляровыя гадаванцы ўзнімаюць настрой усім прахожым.
Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць усім, хто дапамагае інвалідам, падтрымлівае іх у цяжкія хвіліны, за чуласць, дабрыню, разуменне, міласэрнасць.
Людміла ЛУКАНОВІЧ, старшыня
раённай арганізацыі “Беларускае
таварыства інвалідаў”.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024