Галоўнае ў рабоце — уважлівасць, адказнасць, кампетэнтнасць

Галоўнае ў рабоце — уважлівасць, адказнасць, кампетэнтнасць

finy

У першыя студзеньскія дні сваё прафесійнае свята  адзначае і калектыў фінансавага аддзела райвыканкама. Аб тым, з якімі паказчыкамі і дасягненнямі ен завяршае бягучы год, мы папрасілі расказаць начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Галіну ШУПІКАВУ:

— Галоўная наша задача — фінансаванне бюджэтных устаноў раёна, сярод якіх найбольшая ўвага надаецца сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя і фізічнай культуры. Фінансуем зарплату работнікаў, якія працуюць у гэтых установах, харчаванне дашкольнікаў і школьнікаў, а таксама харчаванне і медыкаменты для ўстаноў аховы здароўя.
Яшчэ адзін аспект нашай работы — сацыяльны — субсідзіраванне пасажыраперавозак і камунальных паслуг. Справа ў тым, што выплачваемымі аўтапарку, УКП “Жылкамгас” і райпаліўзбыту субсідыямі пакрываецца розніца ў тарыфах паміж сабекоштам і плацяжамі насельніцтва за праезд у пасажырскім транспарце, атрыманыя камунальныя паслугі. Райпаліўзбыту субсідзіруецца і цэнавая розніца за набытае насельніцтвам паліва.
Па стане на 29 снежня бягучага года даходы кансалідаванага бюджэту раёна склалі 220685,5 млн. руб., расходы прафінансаваны на 223528,5 млн. руб. Бязвыплатныя паступленні ў бюджэт раёна з абласнога бюджэту склалі 133006,1 млн. руб., з іх датацыя — 121331,7 млн. руб. (98,8% ад гадавога плана).
Уласныя даходы бюджэту раёна склалі 87679,4 млн. руб. (97,9% ад гадавога плана). Падатковыя даходы — 77889,1 млн. руб. (88,8% уласных даходаў бюджэту раёна).
Кансалідаваны бюджэт раёна ў справаздачным перыядзе захаваў сваю сацыяльную накіраванасць. На сацыяльную сферу (без уліку расходаў на маладзёжную палітыку, безнаяўныя жыллёвыя субсідыі, капітальнае будаўніцтва) накіравана 145358,4 млн. руб. ці 65% ад усіх расходаў бюджэту, на фінансаванне іншых галін зрасходавана 78170,1 тыс. руб. (35%).
Калектыў нашага аддзела складаецца з кваліфікаваных спецыялістаў, вопытных фінансавых работнікаў і проста абаяльных жанчын, якія паспяхова спраўляюцца з выкананнем пастаўленых перад ім задач, сярод якіх — распрацоўка праекта бюджэту раёна, ажыццяўленне кантролю за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных грашовых сродкаў, улікам усіх даходаў, што паступаюць у раённы бюджэт, выкананнем шэрагу іншых аперацый.
У нашай галіне дробязей не бывае, таму і спецыфіка фінансавай дзейнасці патрабуе ад усіх работнікаў дакладнасці і канкрэтнасці, максімальнай канцэнтрацыі ўвагі і аператыўнасці.
На здымку: начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Шупікава (у цэнтры), загадчык сектарам-галоўны бухгалтар Людміла Даманнікава, галоўныя эканамісты: Святлана Конарава, Наталля Багамолава, Таццяна Дулепка, Раіса Куляўцова, намеснік начальніка Аксана Пігулеўская.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024