На прынцыпах партнёрства і даверу

На прынцыпах  партнёрства і даверу

_MG_9100

Напярэдадні Дня банкаўскіх і фінансавых работнікаў мы сустрэліся з дырэктарам Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 ААТ “ААБ Беларусбанк” Аленай ЛЯВІЦКАЙ і папрасілі яе расказаць аб дзейнасці ўзначальваемага ёю калектыву:

— На сённяшні дзень ААТ “ААБ Беларусбанк” — адзін з лідараў банкаўскай сістэмы Беларусі. Сярод асноўных накірункаў яго работы — аказанне шырокага спектра паслуг, падтрымка рэальнага сектара эканомікі, садзейнічанне ў рэалізацыі важных для народнай гаспадаркі інвестыцыйных праектаў.
Сетка Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 ААТ “ААБ Беларусбанк” на тэрыторыі раёна прадстаўлена гарадскім аддзяленнем і 5 сельскімі.
Насельніцтву прапануем разнастайны пералік паслуг: дэпазітныя аперацыі, страхавыя паслугі, міжнародныя і ўнутрырэспубліканскія пераводы, аперацыі з пластыкавымі карткамі, валютна-абменныя аперацыі, прыём плацяжоў і інш.
На працягу многіх гадоў ЦБП №709 прымае ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па будаўніцтве жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з прыцягненнем ільготных крэдытаў. У бягучым годзе ў эксплуатацыю ўведзены 60-кватэрны дом па вул.Арлоўскага: грамадзяне скарысталіся падтрымкай дзяржавы і пабудавалі жыллё. З дапамогай банкаўскіх крэдытаў у бягучым годзе 52 сям’і газіфікавалі свае домаўладанні.
Запатрабаваныя жыхарамі раёна і крэдыты на спажывецкія патрэбы. Па стане на 1 снежня бягучага года крэдытнымі сродкамі нашага банка карыстаецца кожны трэці жыхар раёна.
Пастаянна ўдасканальваецца інфраструктура для ўладальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак: у горадзе ўстаноўлены 2 банкаматы, 5 інфакіёскаў, 91 тэрмінал на прадпрыемствах гандлю і сэрвісу. Уладальнікамі картак ААТ «Беларусбанк» ў раёне з’яўляюцца 10700 чалавек.
Сёння мы паспяхова рэалізуем зарплатныя праекты. Іх рэалізацыя выгадная не толькі прадпрыемствам, але і работнікам, якія разам з выкарыстаннем картак, як сродку плацяжоў, атрымліваюць магчымасці авердрафтнага крэдытавання, афармлення крэдытнай карткі на спецыяльных умовах.
Дарэчы, стаўка робіцца на тое, каб і надалей развіваць “бязлюдныя тэхналогіі”. Такія паслугі, як SMS-банкінг, М-банкінг, інтэрнет-банкінг, дазваляюць кліентам ажыццяўляць банкаўскія аперацыі седзячы дома за камп’ютарам або з дапамогай мабільнага тэлефона.
Для павелічэння долі безнаяўных разлікаў сярод уладальнікаў банкаўскіх картак нашы спецыялісты пастаянна праводзяць акцыі па папулярызацыі гэтага сучаснага і зручнага сродку разлікаў, інфармуюць насельніцтва.
Прыемна адзначыць, што многія жыхары Кіраўшчыны даверылі свае зберажэнні менавіта нашаму банку. Людзі разумеюць, што грошы не павінны ляжаць у скарбонках. Калі сродкі знаходзяцца на банкаўскім рахунку, яны працуюць на эканоміку і дзяржавы, і сям’і. Дарэчы, павышэнне фінансавай адукаванасці насельніцтва — адна з першачарговых задач спецыялістаў Цэнтра.
Акрамя фізічных асоб, ЦБП №709 аказвае паслугі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Усяго 188 кліентаў, якія абслугоўваюцца па сістэме “Кліент-банк”.
Пра ролю нашага банка ў фінансаванні эканомікі раёна сведчыць тое, што мы знаходзімся на першых месцах па аб’ёме крэдытавання народнай гаспадаркі. Суб’екты гаспадарання атрымалі крэдыты на рэканструкцыю, будаўніцтва і тэхнічнае пераабсталяванне і іншае.
Трэба сказаць, што ўзаемаадносіны банка з кліентамі будуюцца на прынцыпах партнёрства і даверу з разлікам на доўгатэрміновае супрацоўніцтва. Галоўная наша задача — не толькі захаваць нашу кліенцкую базу, але і з кожным годам павялічваць яе.
Напярэдадні прафесійнага свята хацелася б выказаць словы ўдзячнасці за плённую работу ўсяму калектыву нашага ЦБП №709, а таксама падзякаваць нашым дарагім ветэранам і павіншаваць іх са святам.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.

На здымку: галоўны спецыяліст аддзела рознічнага бізнэсу Алена Лізунова, спецыяліст І катэгорыі сектара карпаратыўнага бізнэсу Таццяна Марозава, намеснік дырэктара Таццяна Свірыдзенкава, дырэктар Алена Лявіцкая, галоўны спецыяліст сектара карпаратыўнага бізнэсу Алена Печань.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024