Несці людзям дабро
На працягу 15 гадоў Валянціна Гарох працуе сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН у аг.Любонічы. На яе абслугоўванні знаходзіцца 10 грамадзян сталага ўзросту са зніжанай рухальнай актыўнасцю. Да кожнага свайго падапечнага Валянціна Рыгораўна ставіцца ўважліва, старанна выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі. Жанчына заўсёды знаходзіць час, каб выслухаць кожнага састарэлага, супакоіць і падтрымаць. Сталыя жыхары аграгарадка вельмі цэняць свайго сацыяльнага работніка, выказваюць словы падзякі і заўсёды чакаюць яе з нецярпеннем.
Як адзначыла дырэктар РЦСАН Вольга Мержый, Валянціна Гарох — адказны, старанны і добрасумленны работнік. На яе рахунку шмат добрых спраў. Дарэчы, па ініцыятыве Валянціны Рыгораўны ў мінулым годзе была ўкаранёна новая форма работы з грамадзянамі сталага ўзросту — “прыёмная сям’я”: сацыяльны работнік на зімовы перыяд бярэ да сябе свайго падапечнага для забеспячэння яму належнага догляду.