Пошук аптымальных варыянтаў

Ніхто, напэўна, не стане аспрэчваць той факт, што галоўнымі сацыяльнымі фактарамі ў жыцці кожнага чалавека з’яўляюцца жыллё і праца. Апошняя — як сродак для набыцця матэрыяльных выгод. Аб тым, як вырашаецца праблема працаўладкавання на Кіраўшчыне, наша гутарка з загадчыкам сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людмілай ПІМОШЫНАЙ:

— Тая палітыка занятасці, якая выпрацавана ў нашым раёне, дазволіла за 11 месяцаў бягучага года працаўладкаваць 557 чалавек (гадавы план выкананы на 101,3%), з іх 417 — не маючых работы. Усяго ж у сектар занятасці па пытаннях працаўладкавання сёлета звярнуліся 840 чалавек.
Па стане на 1 снежня 2015 г. на ўліку знаходзіліся 94 беспрацоўныя ( з іх — 45 жанчын), у той час як летась у нашым раёне было 46 грамадзян без асноўнага месца працы. Прычым, 9 беспрацоўных маюць вышэйшую адукацыю, 11 — сярэднюю спецыяльную, 26 — прафесійна-тэхнічную, 32 — агульную сярэднюю і 16 — базавую адукацыю.
— Людміла Рыгораўна, назавіце, калі ласка, прафесіі, якія запатрабаваны на рынку працы раёна?
— Па стане на 1 снежня бягучага года суб’ектамі гаспадарання раёна заяўлена патрэбнасць у 104 работніках (на 1.12.2014 г. — 70). Працяглы час не запаўняюцца наступныя вакансіі: урачоў — вузкіх спецыялістаў (отларынголаг, афтальмолаг, педыятр, а таксама не хапае медыцынскіх сясцёр і фельчара-лабаранта), у галіне культуры патрэбны акампаніятар, балетмайстар, рэжысёр, мастацкі кіраўнік. Сельгас-арганізацыі маюць патрэбу ў ветурачах, галоўных заатэхніках. Дарэчы, мясцовым юнакам і дзяўчатам — будучым выпускнікам можна атрымаць мэтавае накіраванне для паступлення ў навучальныя ўстановы, для гэтага неабходна звярнуцца ў пэўную арганізацыю.
— У выніку, калі доўгі час нельга знайсці работу, якім чынам можна пераабучыцца праз сектар занятасці?
— Для таго, каб беспрацоўным было лягчэй адапціравацца на рынку працы, стаць канкурэнтаздольнымі, можна прайсці прафесійнае навучанне ці пераабучэнне, якое арганізоўвае сектар занятасці. Так, за студзень-лістапад 2015 г. 10 беспрацоўных былі прафесійна абучаны і перападрыхтаваны, а таксама працаўладкаваны.
— А як абстаяць справы з абавязанымі асобамі?
— У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдачных сем’ях” за 11 месяцаў бягучага года працаўладкавана 16 абавязаных асоб. Пры гэтым, сёлета 27 грамадзянамі гэтай катэгорыі ўчынена 247 прагулаў, з іх адпрацавана толькі 66.
— Але ці ўсе беспрацоўныя жадаюць працаваць?
— Ёсць грамадзяне, якія па пэўных прычынах страцілі работу, але яны не апускаюць рукі, праяўляюць ініцыятыву, шукаюць выйсце. Так, пры фінансавай падтрымцы са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў бягучым годзе 5 беспрацоўных арганізавалі прадпрымальніцкую дзейнасць. Выдадзены 2 субсідыі для ажыццяўлення дзейнасці ў сферы аўтамабільнага грузавога транспарту і 3 — для апрацоўкі металічных вырабаў з выкарыстаннем асноўных тэхналагічных працэсаў машынабудавання.
Але, на жаль, ёсць такія грамадзяне, хто пасля таго, як зарэгістраваўся на біржы — “знік”. Між тым яны павінны кожны месяц прыходзіць у сектар занятасці і рабіць адметку, а таксама шукаць работу — як з дапамогай спецыялістаў, так і самастойна. Больш таго, беспрацоўнага можна зняць з уліку, калі ён двойчы адмовіўся ад прапанаваных яму вакансій або ад двух прапаноў перавучыцца або павысіць кваліфікацыю.
— Абмяркоўваючы пытанне занятасці насельніцтва, думаецца, нельга абыйсці тэму сацыяльнага дармаедства. Некаторыя грамадзяне часам самі не праяўляюць ініцыятывы для таго, каб знайсці занятак па душы ці ўтварыць малы бізнэс. Якое выйсце з гэтай сітуацыі?
— Сапраўды, шырокага праяўлення ініцыятывы ад многіх беспрацоўных не адчуваецца. Але тое, што выяўлены грамадзяне, якія не жадаюць працаваць, а карыстаюцца нараўне з іншымі ўсімі сацыяльнымі выгодамі, вельмі важна.
Прыняцце Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага дармаедства” падштурхнула тых працаздольных грамадзян, якія па пэўных прычынах не хацелі сябе прымушаць працаваць: некаторыя знайшлі работу самі, іншыя зарэгістраваліся на біржы.
— Ацэньваючы затраты, якія ідуць з дзяржаўнай казны на магчымасць перакваліфікавацца, атрымаць новую прафесію, думаецца, а ці трэба такое рабіць?
— Сёлета на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва выкарыстана 422655,1 тыс. рублёў. Усё робіцца для таго, каб пэўным чынам дапамагчы людзям, якія па розных прычынах трапілі ў складаную сітацыю, выправіць яе: знайсці работу, каб жыць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Гутарыла Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024