Рыхтуемся да навагодніх святаў!
Да сустрэчы Новага года крыху больш двух тыдняў, а кіраўчане ўжо актыўна рыхтуюцца да сустрэчы самага чароўнага і чакаемага свята. Каля ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада з’явіліся прыгажуні-елкі, а будынкі ўпрыгожыла рознакаляровая ілюмінацыя. Рыхтуюцца да святочных мерапрыемстваў і гандлёвыя кропкі: на вітрынах зіхацяць гірлянды, а ўнутры памяшканняў пакупнікоў сустракаюць казачныя персанажы.
На мінулым тыдні сімвал Новага года — зялёная і пушыстая лясная госця ўстаноўлена на цэнтральнай плошчы горада. Зараз камунальнікі займаюцца яе ўпрыгожваннем.
Фото Максима Микешина
и Людмилы Семеновой.