З мэтай прапаганды “раёнкі”

З мэтай  прапаганды “раёнкі”

milliii2

На гарадскім аддзяленні сувязі ў мінулую сераду быў праведзены Дзень падпісчыка, ініцыятарам якога выступіў калектыў раённай газеты “Кіравец” пры падтрымцы кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі.
У фае ГАС-1 у той дзень было шматлюдна: сюды сабраліся даўнія прыхільнікі “раёнкі”, да іх таксама далучыліся і тыя, хто выпісаў “Кіравец” упершыню, грамадскія распаўсюджвальнікі.

Да прысутных звярнулася в.а.галоўнага рэдактара раённай газеты “Кіравец” Таццяна Барадзіна і падзякавала за ўдзел у мерапрыемстве. Затым яна нагадала важныя вехі развіцця “раёнкі”, акрэсліла творчыя планы рэдакцыі, падзялілася цікавымі напрацоўкамі на наступны год, якія маюцца ў журналістаў. Прадстаўнік “раёнкі” канстатавала, што журналісты своечасова асвятляюць ход усіх важных па-дзей у краіне, вобласці, раёне. На старонках перыядычнага выдання кожны чытач можа знайсці матэрыял па свайму густу: інфармацыі, справаздачы, інтэрв’ю, рэйды, замалёўкі і інш.
У сваім выступленні Таццяна Барадзіна зрабіла акцэнт і на тое, што журналісты “Кіраўца” заўсёды рады выслухаць кожнага свайго чытача, беражліва ставяцца да пісьмаў, запытаў, імкнуцца па магчымасці дапамагчы. І як вынік — жыхары Кіраўшчыны давяраюць “раёнцы”, з’яўляючыся пастаяннымі яе падпісчыкамі. Калектыў “Кіраўца” спадзяецца, што ў наступным годзе да іх далучацца новыя прыхільнікі.
Аб ходзе падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2016 г. расказала начальнік ГАС-1 Наталля Рудак. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што для паштавікоў зараз вельмі гарачы час — падпіска на перыядычныя выданні ў самым разгары. І каб ніводны жыхар горада і сельскіх населеных пунктаў не застаўся без перыёдыкі, паштавікам трэба дайсці да кожнага.
Затым супрацоўнікі рэдакцыі правялі для прысутных віктарыну, пытанні якой датычыліся дзейнасці “Кіраўца”, гісторыі яго стварэння і выдання. Усе з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел, многія давалі правільныя адказы. Самымі дасведчанымі аказаліся ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.А.Буслаў, наш няштатны карэспандэнт Л.М.Лукановіч, пастаянныя падпісчыкі Л.А. Дарошка і М.А.Шамедзька з Кіраўска, А.С.Клімовіч з аг.Баравіца. Ім былі ўручаны каштоўныя падарункі.
Далей для ўдзельнікаў Дня падпісчыка была прапанавана навагодняя латарэя: трое з іх выйгралі сертыфікаты на падпіску на раённую газету “Кіравец” на першы квартал 2016 г., яшчэ столькі ж — на бясплатнае размяшчэнне рэкламы на старонках газеты на працягу першага паўгоддзя 2016 г.
Якім было здзіўленне прысутных, калі начальнік ГАС-1 Наталля Рудак, выйграўшая сертыфікат на падпіску, тут жа ўручыла яго кіраўчанцы Святлане Мачульскай, якая ў той момант прыйшла аформіць падпіску на “раёнку”.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024