Задавальняючы патрэбы спажыўцоў
Філіял “Кіраўскі райпаліўзбыт” абслугоўвае насельніцтва, прадпрыемствы і ўстановы горада і раёна цвёрдымі відамі паліва: торфабрыкетам і дровамі.
Калектыў філіяла працуе стабільна: з году ў год выконвае вытворчую праграму, нарошчвае аб’ёмы рэалізацыі паліва, забяспечваючы спажыўцам цеплыню і ўтульнасць у дамах, вытворчых памяшканнях.
З пачатку года арганізацыяй прададзена 1973,4 м3 дроў і 1241,4 т торфа-брыкету.
Галоўнае ж багацце арганізацыі, упэўнены яе кіраўнік Рыгор Дайнека, — гэта людзі. Калектыў — невялікі, але работу выконвае значную.
Толькі добрых слоў заслугоўвае трактарыст-машыніст Уладзімір Бяляўскі. За ўвесь перыяд работы ён ні разу не дапусціў парушэнняў працоўнай дысцыпліны. На абслугоўванні работніка знаходзіцца дзве адзінкі тэхнікі: трактар МТЗ-82, на якім ён займаецца транспарціроўкай дроў з лясніцтва на тэрыторыю філіяла, а затым дастаўляе паліва насельніцтву і арганізацыям раёна, і пагрузчык “БЛ-750”.
Замацаваная за Уладзімірам Іванавічам тэхніка заўсёды ў спраўным стане. Ён дасканала ведае сваіх “жалезных коней”, па-гаспадарску ставіцца да іх эксплуатацыі.
Уладзімір Бяляўскі — не толькі граматны спецыяліст у сваёй справе, але і добры сябра: ніколі не адмовіць у дапамозе калегам па працы.