Цыклон “Даніэла”: ухіленне наступстваў у Кіраўскім раёне

Цыклон “Даніэла”: ухіленне наступстваў у Кіраўскім раёне

IMG_1203

У мінулы аўторак і наступныя дні з-за катаклізмаў прыроды, якія прынёс цыклон “Даніэла”, давялося напружана папрацаваць па ўхіленні яго наступстваў   электрыкам, камунальнікам, дарожнікам і іншым службам раёна. Ледзяны дождж значна пашкодзіў высакавольтныя лініі электраперадач: паўсюдна па раёне былі выяўлены парывы, на працягу 2-х гадзін у аўторак поўнасцю адсутнічала электрычнасць у горадзе і сельскіх населеных пунктах.

Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Нявінскі, спецыялісты раёна электрасетак на працягу сутак днём і ноччу крок за крокам ліквідоўвалі пашкоджанні, хаця рабіць гэта ім было вельмі складана: з кожнай гадзінай абледзяненне правадоў узрастала, што прыводзіла да новых абрываў. У першую чаргу аднаўлялі падачу электраэнергіі на жыццёва важныя аб’екты: на кацельні, ва ўстановы адукацыі, аховы здароўя, на жывёлагадоўчыя фермы. Па стане на 13 студзеня была адноўлена падача святла амаль па ўсім горадзе, у чацвер яшчэ заставаліся без святла 8 сельскіх населеных пунктаў раёна.

На дапамогу кіраўскім электрыкам прыехалі 3 брыгады з Клімавіцкага раёна электрасетак, фарміруюцца брыгады і ў Бабруйску. Каардынуе і кантралюе ход аднаўленчых работ намеснік генеральнага дырэктара РУП “Магілёўэнерга” Віктар Асмалоўскі, які ў першы ж дзень прыехаў у наш раён. З яго удзелам праходзяць што-дзённыя пасяджэнні раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях, своечасова прымаюцца неардынарныя рашэнні па ўхіленні парываў высакавольтных ліній электраперадач.

Згодна інфармацыі, якую прадставіў начальнік раёна электрасетак Рыгор Алдашкін, пачынаючы з аўторка, у дыспетчарскую службу паступіла 82 заяўкі на аднаўленне падачы электраэнергіі. Жыхары раёна з разуменнем аднесліся да ўзнікшых нязручнасцей з-за механічнага парыву электраліній, цярпліва чакалі падачы святла ў іх дамы і кватэры.

Работы па забеспячэнні бытавых спажыўцоў электраэнергіяй у раёне працягваюцца.

Раёну электрасетак давялося ў тэрміновым парадку задзейнічаць Чыгірынскую ГЭС, каб з яе дапамогай атрымліваць электраэнергію з Быхаўскага раёна.

Па словах дырэктара КП “Жылкамгас” Юрыя Мацюшонка, камунальнікі ў гэтыя “абледзянелыя” дні працавалі ў звычайным рэжыме: ачышчалі вуліцы і тратуары горада ад снегу, пасыпалі іх пясчана-саляной сумессю.  А вось з-за адсутнасці электрычнасці была спынена работа кацельняў, і кіраўчанам давялося крыху памерзнуць у сваіх кватэрах, ва ўстановах і арганізацыях. Разам з тым, не ажыццяўляўся і водазабор, што стварыла пэўныя складанасці для насельніцтва. Але людзі з разуменнем аднесліся да гэтай праблемы, знаходзілі выйсце са склаўшайся сітуацыі.

У сувязі з пагаршэннем надвор’я ўскладнілася сітуацыя на дарогах: на працягу двух дзён у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 4 паведамленні аб дарожна-транспартных здарэннях з механічнымі пашкоджаннямі транспартных сродкаў.

“Даніэла” павысіла колькасць пацыентаў райбальніцы ў сувязі з атрыманнем імі галалёдных траўм. У перыяд з 12 па 13 студзеня ў медыцынскую ўстанову звярнуліся 6 грамадзян (усе дарослыя) з траўмамі рознай ступені цяжкасці, адзін з іх — шпіталізаваны.

Па словах медыкаў, пазбегнуць траўм падчас галалёдзіцы дапаможа зручны абутак. І самае галоўнае — не злоўжываць спіртнымі напоямі — падчас зімовых халадоў гэта можа прывесці да бяды.

Калі ўсё ж такі халадавая траўма адбылася, то трэба аказаць першую медыцынскую дапамогу: пацярпеўшага даставіць у цёплае памяшканне, зняць прамерзлае адзенне, абутак, напаіць гарачым салодкім чаем.

Улічваючы надворныя ўмовы, жыхарам раёна неабходна захоўваць правілы пажарнай бяспекі, не перапальваць печы. 

Пажадана, каб жыхары шматкватэрных дамоў не заставаліся раўнадушнымі, а выходзілі на дапамогу камунальнікам расчышчаць ад снегу дваравыя тэрыторыі, прылягаючыя тратуары.

 

Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024