Ганарымся зямлячкай: Веалета Бяляўская прыехала са спаборніцтаваў з чарговай перамогай

Ганарымся зямлячкай: Веалета Бяляўская прыехала са спаборніцтаваў з чарговай перамогай

IMG_1267-11

З выдатным настроем вярнуліся з чэмпіянату ўсходне-еўрапейскай занальнай асацыяцыі, які праходзіў у г.Брэсце, члены жаночай маладзёжнай зборнай Беларусі па валейболе, сярод якіх і наша зямлячка Веалета Бяляўская — зноў чарговая перамога!

У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд: Расіі, Украіны, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. Нашы дзяўчаты прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку, а яшчэ — згуртаванасць, узаемападтрымку і зладжанасць.

Летась беларускія спартсменкі яшчэ двойчы святкавалі перамогу: на Балтыйска-юнацкіх гульнях у г.Брандэнбургу (Германія) і на міжнародным турніры ў г.Екацерынбургу (Расія).

Трэба адзначыць, што выхаванка ДЮСШ Веалета Бяляўская ў мінулым годзе была залічана ў маладзёжную зборную рэспублікі. За гэты час у сваю скарбонку дзяўчына  дабавіла 3 залатыя медалі.

Спортам яна пачала займацца з ранняга дзяцінства: у многім гэтаму пасадзейнічала сям’я: яе тата Уладзімір Уладзіміравіч пасля заканчэння Мінскага інстытута фізкультуры працаваў трэнерам у ДЮСШ, мама Таццяна Іванаўна была ў саставе валейбольнай каманды-чэмпіёнкі раёна, а дзядуля Уладзімір Сцяпанавіч — майстар спорту СССР па веласпорце, увогуле ўсё сваё жыццё аддаў спорту, трэніраваў веласіпедыстаў. Дзяўчынка выхоўвалася сярод спартсменаў, пастаянна чула размовы пра поспехі землякоў, сама праяўляла цікаўнасць да таго, што адбывалася на спартыўных пляцоўках.

Пачынаючы з чацвёртага класа, Веалета сур’ёзна занялася спортам. Яе адказнасць, стараннасць, упартасць дапамаглі быць у ліку лепшых. І сёння  дзесяцікласніцай Веалетай Бяляўскай па праву ганарацца выкладчыкі і вучні гімназіі горада і, безумоўна, яе родныя.

Упэўнены, што мая выхаванка і надалей будзе здзіўляць сваіх землякоў шматлікімі перамогамі. А мы будзем хварэць за нашу Веалету!

Сяргей ЛАЗАКОВІЧ, трэнер ДЮСШ.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024