Каманда Кіраўшчыны на абласной зімовай спартакіядзе работнікаў АПК стала сярэбраным прызёрам

Каманда Кіраўшчыны на абласной зімовай спартакіядзе работнікаў АПК стала сярэбраным прызёрам

IMG_1754

Як паведамлялася ў мінулым нумары газеты, каманда Кіраўшчыны на абласной зімовай спартакіядзе работнікаў АПК, якая праводзілася ў г.Крычаве, стала сярэбраным прызёрам. Дарэчы, па вы-ніках зімовай спартакіяды  2013 года кіраўчане былі чацвёртымі, затым — другімі, летась — трэцімі.   А вось у абласной летняй спартакіядзе прадстаўнікі раёна тры гады запар займаюць 2-е месца.

Аб тым, як праходзілі спаборніцтвы, мы папрасілі расказаць старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера:

— На пачатку мерапрыемства агонь спартакіяды запаліла заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996 г.) па акадэмічнай грэблі Наталля Лаўрыненка. Ёй асісціравалі капітаны каманд-пераможцаў папярэдніх спаборніцтваў Кіраўскага, Клімавіцкага і Клічаўскага раёнаў.

Да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні абл-выканкама Алег Чыкіда, ад-значыўшы, што мэта правя-дзення спартакіяды заключаецца не толькі ў арганізацыі актыўнага адпачынку работнікаў, папулярызацыі сярод іх здаровага ладу жыцця, са-дзейнічанні развіцця спорту і фізічнай культуры, але і дапамагае згуртоўваць працоўныя калектывы, усталёўваць сяброўскія сувязі паміж работнікамі розных прадпрыемстваў. Ён падзякаваў усім за актыўны ўдзел у фізкультурным руху і пажадаў паспяховых выступленняў.

Каманды таксама віталі старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, старшыня Крычаў-скага райвыканкама Васіль Сысоеў.

Затым распачалася актыўная барацьба за перамогу. Каля 800 удзельнікаў у саставе 28 каманд з сельскагаспадарчых раёнаў, холдынгаў, аб’-яднанняў і арганізацый агра-прамысловага комплексу вобласці спаборнічалі ў 10 відах спорту: валейболе, шашках, настольным тэнісе, лыжных гонках і эстафеце, кулявой стральбе, перацягванні каната, гіравым спорце, дартсе і плаванні.

Асобнае выпрабаванне было прапанавана вадзіцелям: яны дэманстравалі сваё майстэрства ў фігурным ва-джэнні аўтамабіля і манеўраванні.

Прадстаўнікі нашай каманды выступілі выдатна ва ўсіх відах спартакіяды, яны паказалі сваю падрыхтаванасць, згуртаванасць і жаданне быць лепшымі. Дзякуючы гэтаму, а яшчэ  выдатнаму настрою кіраўчан, чаму садзейнічала дакладная арганізацыя падрыхтоўкі да паездкі, выдатныя ўмовы пражывання і забеспячэнне своечасовага якаснага харчавання, добра падрыхтаваныя аб’екты для спаборніцтваў, прыгожыя зімовыя касцюмы (іх пашылі работнікі ААТ “Кіраўскія бытпаслугі”), якія сагравалі спартсменаў у халады, прадстаўнікі раёна ў чарговы раз дабіліся дастойнага рэзультата. Наша каманда заняла 2-я месцы  ў спаборніцтвах па дартсе, у конкурсе “Лепшая экіпіроўка спартыўнай каманды”.

Гарачая барацьба назіралася на валейбольнай пляцоўцы, дзе прадстаўнікі каманд з Горак, Крычава, Круглага, Бялыніч, Мсціслаўля, Шклова, Хоцімска да апошняга не ўступалі адзін другому.  У фінале кіраўчане абыгралі мясцовых валейбалістаў, але прайгралі шклаўчанам. На жаль, толькі  4-е месца.

Апошнюю кропку ў вызначэнні першай прызавой тройкі спаборніцтваў паставіла перацягванне каната.  Тут сваё майстэрства, сілу і спрыт праявілі Міхаіл Міхайлюк, Васіль Семенчукоў, Яўген Пішчалін, Яўген Пархамовіч, Дзяніс Мінянкоў: яны перамаглі каманды Шклова, Крычава і занялі 1-е месца.

У асабістых спаборніцтвах вызначыліся Яўген Пішчалін (1-е месца) і Інэса Камінская (2-е) у дартсе, а таксама Сяргей Лізун (2-е месца), Сяргей Лыбзікаў (3-е) і Ганна Слабукова (3-е) у плаванні.

Скарбонка нашых дасягненняў папоўнілася яшчэ адным кубкам і дыпломам, а пераможцы ў асабістым заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Трэба адзначыць, што з кожным годам узровень падрыхтоўкі каманд павышаецца і дабівацца выдатных вынікаў прыходзіцца складаней. Але наша каманда да ўдзелу ў спартакіядзе падыходзіць адказна, пастаянна праводзяцца розныя спартыўныя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел яе члены.

Прыемна, што кіраўніцтва раёна, арганізацый з разуменнем ставяцца да ўдзелу ў абласной спартакіядзе. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Аляксандру Адамаву, кіраўнікам сельгасарганізацый (асабліва Жыліцкага сельгаскаледжа, КСУП “Чырвоны баец”, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага). Дарэчы, на базе апошняй гаспадаркі фарміруецца зборная каманда раёна, капітанам якой з’яўляецца Яўген Пішчалін.

Мы зноў у тройцы лідараў: гэта ганарова і да многага абавязвае. Члены ка-манды гэта ра-зумеюць і не думаюць расслабляцца.

Так трымаць і далей, кіраўчане! Да новых перамог у Чавусах, дзе адбудзецца абласная летняя спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу!

IMG_1602

IMG_1651

IMG_1676

IMG_1711

IMG_1715

IMG_1716

IMG_1723

IMG_1751

IMG_1759

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024