Міжрэгіянальны фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў” прайшоў на Кіраўшчыне

IMG_1359

Міжрэгіянальны фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў” прайшоў на Кіраўшчыне ў шосты раз і сабраў пад сваім крылом наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На сёлетнім фестывалі, дарэчы, як і ў папярэднія гады, панавала маса станоўчых эмоцый, душэўнай цеплыні, дабрыні і радасці.

IMG_1366

Варта адзначыць, што з кожным годам не толькі павялічваецца колькасць удзельнікаў фестывалю, але і пашыраецца геаграфія гасцей. Сёлета на базе санаторыя імя К.П.Арлоўскага сабралася ўжо 9 каманд, гэта прадстаўнікі Першамайскага і Ленінскага раёнаў г.Бабруйска — “Феерверк” і “Ліманад”, Асіповіцкага раёна — “Надзея”, Клічаўскага — “Зімовая казка”, Кіраўскага — “Пакаленне NEXT”, Краснапольскага — “БЭМС” (баявыя, энер-гічныя, маладыя, сімпатычныя), Быхаўскага — “Пазітыў”, Мсціслаўскага — “Калядны экстрым” і Светлагорскага — “Чунга-чанга”.

IMG_1368

Многія з рабят удзельнічаюць у фестывалі не першы год, а таму падчас сустрэчы шчыра радаваліся, што зноў у іх з’явілася магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці і таленты, падзяліцца дабрынёй і падарыць усім шчырыя ўсмешкі, а самае галоўнае — убачыць сваіх сяброў з іншых рэгіёнаў вобласці.

IMG_1376

З прывітальным словам да гасцей святочнага мерапрыемства звярнулася дырэктар РЦСАН Вольга Мержый. Яна адзначыла, што вельмі прыемна бачыць і даўнішніх, і новых сяброў фестывалю, а ўзрастаючая з кожным годам колькасць яго ўдзельнікаў сведчыць аб тым, што гэтае мерапрыемства вельмі неабходна людзям з абмежаванымі магчымасцямі і тым, хто з імі працуе.

Затым быў дадзены старт конкурсна-забаўляльнай праграме. Першым этапам стала “Калядная песня”, якая была зроблена камандамі ў форме прывітання.

IMG_1370

Трэба адзначыць, што гэты конкурс атрымаўся ўсеагульным: спявалі не толькі каманды на сцэне, але іх падтрымлівала і ўся зала, а хтосьці і ўвогуле пусціўся ў скокі.

Падчас другога этапу каманды павінны былі прадэманстраваць калядныя касцюмы, вырабленыя ўласнымі рукамі з прымяненнем другаснай сыравіны: паперы, цэлафану, фальгі, аднаразовых стаканчыкаў, DVD-дыскаў і інш. Практычна ўсе прадстаўленыя мадэлі былі зроблены з выдумкай і крэатывам, выклікалі захапленне і здзіўленне. Дзякуючы фантазіі і таленту рабят і іх настаўнікаў аджыўшы свой век матэрыял ператварыўся ў прыгожыя і незвычайныя вырабы.

IMG_1371

Каго тут толькі ні было: і іншапланецяне (кіраўчане), і прыгажуня прынцэса, і чараўніца-фея, і нават ганарлівая каралева.

Відовішчным і захапляльным атрымалася каляднае “аліўе-мюзікл-шоў” “Аднойчы ў калядны вечарок…”. У гэтым конкурсе змяшалася ўсё: і тэатральныя пастаноўкі, і музычныя нумары, і танцы. Кожнае выступленне было сустрэта бурнымі апладысментамі гледачоў, а на тварах рабят ззялі шчырыя ўсмешкі ад таго, што ў іх усё атрымалася так, як хацелася.

IMG_1383

Шчырую зацікаўленасць ва ўдзельнікаў фестывалю выклікаў конкурс, які ўяўляў сабой вулічную акцыю — стрыт-арт “Зрабі зіму ярчэй”. Дзякуючы ўмелым рукам рабят і іх кіраўнікоў лаўкі ў парку санаторыя «апрануліся» ў вязаныя шапачкі, шалікі, світэры, расшытыя накідкі. На адной з іх «размясцілася» велізарная рукавіца Дзеда Мароза, на другой — гаспадыня надышоўшага года — Малпа.

IMG_1388

Падчас падвядзення вынікаў конкурсаў журы было вельмі складана вызначыцца з пераможцамі: усе ўдзельнікі фестывалю, як гаворыцца, “адпрацавалі” на сто працэнтаў. А таму кожная з каманд стала пераможцай у адной з намінацый. Так, кіраўчане прызнаны лепшымі ў намінацыі “Калядная песня”, прадстаўнікі Асіповіцкага РЦСАН атрымалі званне “Самыя артыстычныя”, Быхаўскага — “Самыя крэатыўныя”, Мсціслаўскага — “Самая мажорная каманда”, Светлагорскага — “Самыя пазітыўныя”, Краснапольскага — “Такія розныя, але самыя-самыя …”, Ленінскага раёна г.Бабруйска — “Модная штучка”, з Першамайскага раёна — “Чароўныя рукі майстра”, клічаўляне вылучыліся ў намінацыі “За дух, упартасць і натхненне”.

Усе каманды атрымалі дыпломы і прызы фестывалю.

IMG_1394

Спецыяльнымі заахвочвальнымі прызамі былі ўзнагароджаны: Алена Сакалова з Мсціслаўля, Ліяна Крупіневіч з Асіповіч, Зарына Хізрэева і Таццяна Поварава з ТЦСАН Ленінскага раёна г.Бабруй-ска, Аляксандр Ментуз са Светлагорска.

Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас спонсараў калядных сустрэч: раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”, разлікова-касавага цэнтра №17 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, цэнтра банкаўскіх паслуг №709 філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Бабруйска, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Калгас “Ніва”, УКП “Жылкамгас”, ДРБУ-197, ПМК-255, таварыства ўласнікаў “СОВЛАД ПЛЮС”, індывідуальных прад-прымальнікаў Галіны Зайцавай і Пятра Лапо.

Цёплыя словы ўдзячнасці за цудоўнае свята і незабыўныя хвіліны радасці выказаў у адрас гаспадароў і гасцей фестывалю намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Мікалай Казакоў. Па яго словах, нячаста можна ўбачыць столькі шчырых і светлых усмешак, як падчас гэтага фестывалю. “Вельмі добра, — адзначыў Мікалай Казакоў, — што ў нашай дзяржаве клапоцяцца аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі і шмат робіцца для таго, каб яны адчувалі сябе такой жа часткай грамадства, як і ўсе іншыя”.

А тое, што свята атрымалася на славу, можна было адзначаць з упэўненасцю, бо кожная каманда здолела запаліць у сэрцах гледачоў агеньчыкі дабрыні і шчырасці.

IMG_1356

IMG_1362

IMG_1364

IMG_1403

IMG_1404

IMG_1415

IMG_1422

IMG_1435

IMG_1440

IMG_1452

IMG_1459

IMG_1465

IMG_1474

IMG_1477

IMG_1483

IMG_1489

IMG_1499

IMG_1502

IMG_1505

IMG_1515

IMG_1523

IMG_1529

IMG_1534

IMG_1564

IMG_1571

IMG_1578

IMG_1584

IMG_1585

IMG_1604

IMG_1609

IMG_1673

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.