На базе Кіраўскага РЦСАН прайшоў абласны семінар-практыкум

На базе Кіраўскага РЦСАН прайшоў абласны семінар-практыкум

IMG_0888

Напрыканцы снежня мінулага года на базе раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся абласны семінар-практыкум, на якім была разгледжана дзейнасць створаных на базе ЦСАН аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Удзел у ім прынялі загадчыкі аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН вобласці пад старшынствам галоўнага спецыяліста ўпраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алены Раманавай.

З дзейнасцю РЦСАН і створанымі тут умовамі для наведвальнікаў удзельнікаў семінара пазнаёміла дырэктар цэнтра Вольга Мержый.

Зараз раённае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту наведвае 21 чалавек. Асноўным у рабоце з пажылымі людзьмі Вольга Мікалаеўна назвала стварэнне для іх належных умоў для раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей: пенсіянеры займаюцца фізкультурна-аздараўленчай гімнастыкай, наведваючы спартыўна-аздараўленчы клуб “Геркулес”, спяваюць, вяжуць, вышываюць, займаюцца бісерапляценнем і нават вывучаюць камп’ютарную грамату. Акрамя гэтага, з пажылымі грамадзянамі праводзіцца псіхалагічная работа, якая ўключае ў сябе дыягнастычныя заняткі, кансультацыі і трэнінгі.

Як адзначыла Вольга Мержый, вялікую ролю ў дзейнасці аддзялення адыгрываюць самі пажылыя людзі, іх актыўнасць і ініцыятыўнасць. Яны з задавальненнем прымаюць удзел у фестывалях, конкурсах, кірмашах, арганізоваўемых паездках, якія наладжваюцца па славутых мясцінах Беларусі. У іх “скарбонцы” ўдзел у міжнародным фестывалі “Вянок дружбы”, рэспубліканскім свяце “Купалле”  “Александрыя збірае сяброў”, абласным і раённым фестывалях-кірмашах працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.

Пры аддзяленні працуе швейны гурток “Срэбраная нітка”, дэкаратыўна-прыкладной творчасці — “Майстрыха”, вакальны — “Нат-хненне”, клуб “Сяброўка Восень”, ідэйным нат-хняльнікам стварэння якога стала яго старшыня Людміла Лукановіч.

Падчас семінара ўдзельнікі клуба “Сяброўка Восень”, якія напярэдадні навагодніх святаў займаліся дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, віталі прысутных мілагучнымі песнямі. Свой музычны падарунак гасцям прыпаднеслі і рабяты з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.

Пагутарыўшы з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН удзельнікі семінара ўпэўніліся, што тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб прадстаўнікі “залатога ўзросту” ўспрымалі гэты перыяд жыцця як час для адкрыццяў і цікавага адпачынку. Нават прагучала такая фраза: “Калі старасць нельга спыніць, яе можна зрабіць актыўнай і напоўненай сэнсам”.

IMG_0894

IMG_0915

IMG_0895

IMG_0899

_MG_9545

 

 

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара. 

 

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024