На Кіраўшчыне стварылі чароўную казку для кожнага дзіцяці

_MG_0993

Падчас навагодніх і калядных святаў у нашым раёне пастараліся стварыць сапраўдную чароўную казку для  кожнага дзіцяці, падарыць радасць  і дапамагчы паверыць у цуды.

Весялосць, песні, карагоды, усмешкі і, канешне ж, падарункі —  нязменныя атрыбуты дабрачыннай акцыі БРСМ “Цуды на Раство”, якая штогод маштабна праходзіць у  раёне.

У прыватнасці, напярэдадні Раства Хрыстова ў шэраг мнагадзетных  і няпоўных сем’яў, а таксама  сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, наведаліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько, першы сакратар райкама БРСМ Алена Осіпава і прадстаўнікі іншых раённых арганізацый  грамадскіх аб’яднанняў, старшыня Мышкавіцкага сель-скага Савета дэпутатаў Віталь Глекаў, настаяцель Свята-Пакроўскага храма іерэй Дзімітрый Первій, прадпрымальнікі.

Госці завіталі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, уручылі хлопчыкам і дзяўчынкам салодкія падарункі, цацкі, канцылярскія тавары, адзенне і абутак, шчыра павіншавалі іх са святам.

Актыўны ўдзел у зборы падарункаў для рабят прынялі калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыства, вузла электрасувязі, інспекцыі па падатках і зборах, абасобленай групы (Кіраўскага раёна) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Жыліцкага сельгаскаледжа, КСУП “Барчыцы-агра”, СВК “Добасна-агра”, шэрагу ўстаноў адукацыі,  індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама жыхары раёна Таццяна Русецкая, Наталля Фіневіч, Вольга Рабава і іншыя. Дарэчы, індывідуальны прадпрымальнік Вольга Іваніцкая выдзеліла аўтатранспарт для падвозу ўдзельнікаў акцыі.

Дзякуючы правядзенню дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство” 71 хлопчык і дзяўчынка з Кіраўска, вёсак Казулічы, Пацава Слабада, п.Скачок, аг.Любонічы, Мышкавічы, Жылічы, Стайкі, Добасна, Баравіца  атрымалі падарункі з рук Дзеда Мароза, ролю якога выконваў работнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Антон Русецкі. Рабяты расказвалі гасцям вершы, спявалі, а на іх тварах былі шчаслівыя ўсмешкі.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

_MG_10192

_MG_94962

_MG_10032

_MG_0995

_MG_0984

_MG_0977

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.