Снежная феерыя на Кіраўшчыне

IMG_2054

У гэтым годзе зіма, нарэшце, парадавала прыгожай і пушыстай белай коўдрай. І зараз можна ўзяцца за адну з любімых зімовых забаў — ляпіць са снегу розныя фігуры.

а цэнтральнай плошчы горада з гурбаў снегу, якія былі прывезены сюды транспартам УКП “Жылкамгас”, сталі “вырастаць” розныя цікавыя фігуры. Нягледзячы на тое, што скульптуры даводзілася ствараць у мароз, калі снег не надта добра лепіцца, для ўдзельнікаў конкурсу “Снежная феерыя”, гэта акалічнасць не стала перашкодай.

Настаўнікі і вучні гімназіі горада, СШ №1, выкладчыкі і навучэнцы ліцэя №15, выхавальнікі дзіцячых садкоў весела і заўзята шчыравалі над стварэннем зімовай прыгажосці ўласнымі рукамі: насілі снег, залівалі яго вадой і фарміравалі кожны сваю фігуру, малявалі фарбамі асобныя элементы.

Удзельнікі конкурсу да выканання задання падышлі творча і адказна: загадзя прадумалі, што і як будуць ствараць.

І ў хуткім часе на гарадской плошчы з’явіліся розныя аб’ёмныя снежныя скульптуры, — не падобныя адна на другую. Каго тут толькі ні было: кіт, васьміногі, чарапаха, кракадзіл, вялізны лянівы кот, клоўн, аўтамабіль, а ў цэнтры —нібыта сапраўдны — велікан-карабель.

Арганізатарам конкурсу выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Дарэчы, снежныя скульптуры адразу сталі папулярнымі ў кіраўчан і гасцей горада: дарослыя разам з дзецьмі любуюцца маляўнічымі героямі, фатаграфуюцца каля іх.

Аднак, напэўна, не ўсім спадабаўся гэты астравок дзяцінства: ужо з надыходам вечара снежныя фігуры пацярпелі ад рук (ці ног) “аматараў прыгожага”. Не зразумела, чаму ж некаторыя грамадзяне, хутчэй за ўсё моладзь, не паважаюць працу іншых, няўжо не разумеюць, калі б не іх нявыхаванасць, казка б магла “гасцяваць” на плошчы і радаваць кіраўчан яшчэ не адзін дзень…

Хацелася б заклікаць быць больш уважлівымі да паводзінаў сваіх малышоў і бацькоў, бабуль і дзядуляў, якія прыхо-дзячы на плошчу не звяртаюць увагі на тое, што дзеці ўзбіраюцца на снежныя фігуры, бегаюць па іх, ламаючы і псуючы іх выгляд.

Конкурс снежных скульптур працягваецца. Чарговы этап — конкурс снегавікоў.

IMG_20160121_142211

IMG_2055

Людміла СЯМЁНАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.