“У гасцях у Снежнай каралевы” — навагодняе прадстаўленне падрыхтавалі і паказалі вучням у раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска
“У гасцях у Снежнай каралевы” — навагодняе прадстаўленне пад такой назвай падрыхтавалі і паказалі вучням у раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Казачныя пераўтварэнні, захапляльны сюжэт, прыгожае і таямнічае ўбранства залы, яркія касцюмы — усё гэта дало гледачам шмат станоўчых эмоцый.
Незабыўныя ўражанні пакінула сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі персанажамі.
Фотакалаж з прадстаўлення зрабіў наш фотакарэспандэнт Максім МІКЕШЫН.