На Кіраўшчыне вызначаны лепшыя арганізацыі ў святочным упрыгожванні
У навагоднія і калядныя святы ў прыгожым убранстве, яркай ілюмінацыі цэнтральная плошча і вуліцы Кіраўска, адміністрацыйныя будынкі, прадпрыемствы гандлю, а таксама тэрыторыі цэнтральных сядзіб сельгасарганізацый раёна. Гэта стварае асаблівую казачную атмасферу, узнімае людзям настрой.
Раённым выканаўчым камітэтам у ходзе падрыхтоўкі да святаў быў аб’яўлены траддыцыйны агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый арганізацый раёна. У ім прынялі ўдзел 29 арганізацый.
Па выніках конкурсу першае месца прысуджана калектыву цэнтральнай раённай бальніцы, другое — перасовачнай механізаванай калоны -255, трэцяе раздзялілі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”.
Былі ўведзены дзве дадатковыя намінацыі: “За маштабнасць афармлення” — яна прысуджана калектыву Кіраўскага філіяла “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”; “За індывідуальнасць і мінімалізм” — Стайкаўскаму сельвыканкаму.
Пераможцы і намінанты адзначаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі, якія на пасяджэнні райвыканкама ва ўрачыстай атмасферы ўручыў кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў.
Фотаздымкі чытачы могуць паглядзець у фотагалерэі сайта.