12 лютага ў Кіраўску прайшоў флэш-моб
Добрай традыцыяй у нашай моладзі становіцца правядзенне 12 лютага, у дзень утварэння Кіраўскага раёна, маляўнічых і відовішчных флэш-мобаў. Такім чынам маладое пакаленне віншуе свой родны край і яго жыхароў.
Вось і ў мінулую пятніцу плошча імя Кірава райцэнтра расквітнела флажкамі з сімволікай раёна, рознакаляровымі паветранымі шарамі і адзеннем юнакоў і дзяўчат, вучняў гімназіі і СШ №1.
Пад гукі музыкі яны выконвалі танцавальныя рухі, гучала рачоўка, у якой маладыя людзі выказалі любоў да сваёй малой радзімы, пажаданні сваёй Айчыне квітнець з года ў год, жыць у міры і гатоўнасць зрабіць усё дзеля гэтага.
Удзячнымі гледачамі акцыі былі прадстаўнікі выканаўчай улады раёна, удзельнікі пасяджэння райвыканкама, якое адбылося пасля, а таксама многія кіраўчане. Усе разам у канцы флэш-моба спявалі: “Ясная, светлая, чистая, нежная белая-Белая Русь. Засветло, затемно, буднично, празднично лишь за тебя я молюсь!” А ў вышыню паляцелі паветраныя шары. Няхай неба над нашай краінай заўжды будзе мірным!
Если вы желаете заказать фото, размещенное на страницах газеты или сайта, обращайтесь в редакцию газеты “Кіравец” по телефонам 24-2-63, 24-5-69