Вытворчая база Кірўскага раёна электрасетак набывае сучаснае аблічча

_MG_1956-1

Літаральна праз некалькі месяцаў больш сучаснае аблічча набудзе вытворчая база раёна электрасетак філіяла Бабруйскія электрычныя сеткі РУП “Магілёўэнерга”. Трэба адзначыць, што зменіцца не толькі знешні выгляд старых будынкаў, але і значна палепшацца ўмовы працы і адпачынку работнікаў.

Так, пэўныя работы мяркуецца правесці ў гаражных боксах, рамонтных майстэрнях, слясарных і складскіх памяшканнях. Дзякуючы гэтаму ўмовы працы работнікаў раёна электрасетак стануць больш бяспечнымі. З’явіцца і новае памяшканне, у якім будзе ўстаноўлена кран-балка для пагрузкі і разгрузкі рознага роду грузаў і абсталявання. Акрамя таго, плануецца давесці да ладу кабінет механікаў і пакой для адпачынку і прыёму ежы.

Генеральным падрадчыкам рамонтных і будаўнічых работ выступае ПМК-255, якая ў ліку мноства прэтэндэнтаў выйграла тэндэр.

Рэканструкцыя вытворчай базы распачалася ў снежні мінулага года, але за гэты непрацяглы прамежак часу будаўнікі здолелі выканаць значны аб’ём работ. Пры захаванасці тэмпаў будаўніцтва тут плануюць здаць аб’ект у вызначаны тэрмін — да канца верасня бягучага года.

Як адзначыў прараб ПМК-255 Сяргей Іваніцкі, у правядзенні рамонтных работ прымаюць удзел каля 100 работнікаў прадпрыемства. Кожны з іх на сваім участку імкнецца зрабіць работу якасна і ў вызначаныя тэрміны. Большасць спецыялістаў — людзі вопытныя і адказныя, ёсць і маладыя кадры, якія з задавальненнем павышаюць свой прафесійны ўзровень, працуючы побач з сапраўднымі майстрамі  сваёй справы.

и каранкевич Анастасия

_MG_1961

_MG_1940

_MG_1935

_MG_1929

_MG_1921

_MG_1916

_MG_1908

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.