Год культуры на Кіраўшчыне

Год культуры на Кіраўшчыне

_MG_7949

Якім будзе Год культуры ў нашым раёне, што паспрыяе яго змястоўнасці і насычанасці – аб гэтым наша размова  з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэем КАРПУКОМ.

— Асновай для новага ўвасаблення традыцыйных мерапрыемстваў, паспяховай рэалізацыі будучых праектаў і намечаных на Год культуры планаў стануць назапашаныя раней здабыткі і дасягненні ў сферы культуры раёна?

— Безумоўна, гэта так. Нямала было зроблена ў раёне ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады, што будзе садзейнічаць далейшаму развіццю гэтай важнай сферы дзейнасці.

На Кіраўшчыне на пастаяннай аснове праводзіцца работа, накіраваная на стварэнне неабходных умоў для развіцця нацыянальнай культуры, захаванне і развіццё культурнай спадчыны раёна, павышэнне якасці культурнага абслугоўвання насельніцтва, развіццё сама-дзейнай народнай творчасці, арганізацыю змястоўнага вольнага часу насельніцтва.

Для выканання задач па забеспячэнні даступнасці паслуг у сферы культуры  функцыянуе 43 установы: Жыліцкі гістарычны комплекс-музей, дзіцячая школа мастацтваў г.Кіраўска, Жыліцкая дзіцячая школа мастацтваў, 21 установа клубнага тыпу, 19 — бібліятэчнага.

Праводзілася і будзе працягвацца сёлета мэтанакіраваная работа па ўмацаванні іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, камплектацыі прафесійнымі кадрамі.

Значная ўвага надаецца павышэнню ўзроўню самадзейнай творчасці. У раёне працуе пяць аматарскіх калектываў мастацкай творчасці са званнямі «народны» і «ўзорны»: гэта духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”, аматарскае аб’яднанне “Бадзёрасць” для грамадзян пенсіённага ўзросту пры раённым Доме культуры, фальклорна-этнаграфічны калектыў “Спадчына”, ансамбль народнай песні “Мілавіца” Мышкавіцкага СДК, дзіцячы харэаграфічны калектыў “Паскакушкі” РДК.

Творчыя калектывы цэнтра-лізаванай клубнай сістэмы раёна прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх фестывалях, конкурсах: напрыклад, у фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), рэспубліканскім кірмашы выхаднога дня ў г.Мінску і іншых.

У ліку дасягненняў мінулага года можна адзначыць дыплом на трэцім міжрэгіянальным свяце «Зялёныя святкі» (г.Чавусы), дыплом Васіля Сухарава ў намінацыі «Лепшы гарманіст» на абласным свяце «Народная прыпеўка» (г.Слаўгарад).

Плённа працуюць па развіцці сістэмы эстэтычнага выхавання, прафесійнай мастацкай адукацыі, падтрымцы таленавітай моладзі дзіцячыя школы мастацтваў і іх філіялы: на рахунку вучняў за 2011-2015 гады – 42 дыпломы, з іх 25 — па выніках міжнародных конкурсаў, 10 — рэспубліканскіх, 7 — абласных.

Летась цэнтральная раённая бібліятэка ўзнагароджана дыпломам 3 ступені ў рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «Пошукавая і даследчая дзейнасць».

Па выніках абласных спаборніцтваў за 2014 год аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама заняў трэцяе месца сярод гарадскіх аддзелаў раёнаў з колькасцю насельніцтва да 25 тыс. чалавек

— Практыка паказвае, што эфектыўнай формай развіцця мастацкай самадзейнасці раёна, пошуку новых творчых імёнаў садзейнічае правядзенне фестываляў, конкурсаў. Нагадайце, калі ласка, асноўныя з іх.

— Толькі за мінулыя пяць гадоў наладжана 11 новых фестываляў і конкурсаў. Найбольш маштабныя з іх – раённы конкурс прыгажосці «Міс Кіраўчанка», фестываль маладзёжнай стрыт-культуры «Наш рух ХІП-ХОП», фестываль блізнят і двайнят «Падобныя непадобнасці», раённы конкурс авангарднай моды ў межах фестывалю «Фламінга», конкурс «Парад парасонаў» і іншыя. Гэтыя мерапрыемствы становяцца традыцыйнымі для раёна.

Невыпадкова шмат такіх мерапрыемстваў адрасавана моладзі і праходзіць з яе ўдзелам. Культура — дзейсны сродак духоўна-маральнага выхавання, сацыялізацыі моладзі. Год культуры прыняў эстафету ў Года моладзі і распачатая летась работа будзе працягвацца і напаўняцца новым сэнсам сёлета.

— Наша знакамітая спадчына — Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль, помнік архітэктуры канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў, які ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ён паступова набывае новае аблічча і прываблівае турыстаў…

—Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы тут былі распачаты ў 2009 годзе. У 2011 годзе ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга рэстаўрацыі, дзе размясцілася мясцовая дзіцячая школа мастацтваў, першы пускавы комплекс другой чаргі (паўднёвы бакавы флігель). У цяперашні час вядуцца работы трэцяй чаргі рэстаўрацыі (галоўны корпус і частка паўночнага «Музей. Карцінная галерэя, бібліятэка», «Інтэр’еры галоўнага корпусу»).

Установа культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей» вядзе актыўную выставачную і навукова-даследчую дзейнасць, па камплектаванні музейных фондаў, аказанні платных паслуг, па арганізацыі і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў.

У гэтым годзе ў межах фестывалю «Музычныя вечары ў замках Беларусі» запланавана правядзенне такіх вечароў на тэрыторыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля. Думаецца, яны будуць запатрабаваны гледачамі, бо ўсё ў гэтых мясцінах дыхае нашай гісторыяй і выклікае шчырыя эмоцыі.

Сёлета таксама плануецца размясціць на сайце Жыліцкага гістарычнага комплексу-музею віртуальную выставу «Прагулка па Жыліцкім палацы», выдаць буклет «Сядзібны комплекс Булгакаў у Жылічах».

— Андрэй Ляонцьевіч, раскажыце, калі ласка, пра іншыя асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года культуры ў раёне.

— Трэба адзначыць, што сёлета работа ўстаноў культуры  накіравана на захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны, забеспячэнне пераемнасці культурна-гістарычнага развіцця, маральна-эстэтычнае, патрыятычнае выхаванне насельніцтва, далучэнне жыхароў да ўдзелу ў культурным жыцці раёна, рэалізацыю іх творчага патэнцыялу.

2016 год – юбілейны для аддзела кінавідэамерапрыемстваў цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна: споўніцца 45 гадоў з дня афіцыйнага ад-крыцця ў г.Кіраўску кінатэатра «Кастрычнік». У сувязі з гэтым будзе праведзены шэраг кінамерапрыемстваў, а таксама наладжана канцэртная праграма «Гэты чароўны свет кіно». Жыхары раёна і госці змогуць наведаць выставу «Гісторыя кінатэхнікі».

Кіно — гэта не толькі здабытак гісторыі, але і з’ява культуры, якая жыве, бесперапынна развіваецца. Яно фарміруе думкі, густы, мову, паводзіны людзей і нават іх знешняе аблічча. Таму кінамастацтву надаецца такая вялікая роля. У 2014 годзе быў праведзены капітальны рамонт будынка Цэнтра вольнага часу (у гэтую ўстанову быў рэарганізаваны кінатэатр «Кастрычнік»), і зараз тут найлепшыя ўмовы для аматараў кіно і цікавага адпачынку.

Асаблівая ўвага ў межах мерапрыемстваў, вызначаных на гэты год, будзе нададзена гісторыі раёна: вынікам дзейнасці ў гэтым напрамку стане афармленне альбома “Культурная спадчына Кіраўшчыны”.

«Калі бібліятэкі ёсць…— культура не загіне ў такой краіне», — адзначаў акадэмік Д.Ліхачоў. Бібліятэкі раёна правядуць цыкл мерапрыемстваў «Літаратурны каляндар», прысвечаных юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Будуць арганізаваны акцыі «100 лепшых кніг», «Летні марафон чытальніка»», «Свежае дыханне класікі», «Лідар чытання». Для жыхароў раёна пройдзе ты-дзень бібліятэк «Чытаць, каб зрабіць свет лепшым!».

Дзіцячыя школы мастацтваў арганізуюць раённы фестываль творчых калектываў «Чароўная сіла мастацтва», выставу «Колеры майго краю».

Ганаровае месца зоймуць мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы. Ва ўсіх установах культуры пройдзе Дзень роднай мовы «Мовы рысы непаўторныя».

Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць наведаць выставу народных умельцаў «У нас жывуць таленты», раённыя фестывалі: блізнят і двайнят «Падобныя непадобнасці», маладзёжнай творчасці «Авацыя» ў межах акцыі «Мы шукаем таленты», раённы фестываль-конкурс маладых ды-джэяў «Ды-джэй БАТЛ – 2016» і іншыя мерапрыемствы.

Для жыхароў раёна і гасцей у летні час будуць наладжаны цыкл канцэртаў «Сустрэчы ля фантана», акцыя «Летнія чытанні ля фантана», а таксама цыкл мерапрыемстваў «Летні дворык».

Хачу шчыра запрасіць жыхароў раёна, гараджан, гасцей на нашы мерапрыемствы: упэўнены, што атрыманыя на іх творчы запал, цудоўны настрой натхняць на добрыя справы.

Культура — паняцце ўсеабдымнае, яна мае на ўвазе не толькі мастацтва, але і культуру працы, мовы, паводзін, сямейных адносін і быту, утрымання населеных пунктаў. А наогул культура пачынаецца з кожнага з нас. Трэба памятаць аб гэтым і рабіць усё, каб абагаціць сваё жыццё ў плане адукаванасці, этыкету, адносін да навакольнага асяроддзя, сваіх родных і блізкіх, здаровага ладу жыцця і па іншых напрамках.

Інтэрв’ю ўзяла Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024