Запланаваныя мерапрыемствы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Кіраўскім раёне

2015_02_15-miting_(5)

Да Дня памяці воінаўінтэрнацыяналістаў у нашым раёне прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.

Ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах праводзяцца тэматычныя гадзіны, сустрэчы з прадстаўнікамі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

У бібліятэках раёна, устаноў адукацыі можна азнаёміцца з літаратурнымі выставамі, а 13—14 лютага          ў клубных установах будуць наладжаны тэматычныя дыскатэкі.

15 лютага ў 12.00 у г.Кіраўску каля памятнага знака воінам-кіраўчанам, прымаўшым удзел у ліквідацыі лакальных канфліктаў, адбудзецца мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На базе Жыліцкага сельгаскаледжа на працягу лютага-сакавіка пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя ўвекавечанню памяці воіна-інтэрнацыяналіста А.Л.Ядлоўскага.

На працягу года члены валанцёрскіх атрадаў будуць аказваць неабходную дапамогу сацыяльна-бытавога характару сем’ям загінуўшых воінаў-інтэрнацыяна-лістаў.

З мэтай вырашэння праблемных пытанняў абследуюцца матэрыяльна-бытавыя ўмовы сем’яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама воінаў-інтэрнацыяналістаў, маючых інваліднасць, раненні і кантузіі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.