Праздничный концерт, посвященный Дню защитников Отечества прошел в Кировске
Абавязак сапраўдных мужчын — на працягу ўсяго жыцця абараняць родных і блізкіх, забяспечваць спакой у сваіх сем’ях, ахоўваць граніцы роднай краіны ад ворага.
Менавіта ім, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, салдатам і афіцэрам, хто дастойна выконваў і выконвае свой воінскі абавязак, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прысвячалі свае музычныя, танцавальныя нумары ўсе ўдзельнікі святочнага канцэрта са сцэны раённага Дома культуры.
Свае шчырыя віншаванні і пажаданні адрасаваў моцнай палове кіраўчан начальнік адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята Андрэй Гайдукевіч.
Святочную праграму прадоўжылі выступленні самадзейных артыстаў РДК, дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтраў вольнага часу і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска.
Фінальным акордам стала песня “Мы жадаем усім мужчынам” (пера- кладзеная на сучасны лад) у выкананні ўсіх салістаў.
Эма КАЛМЫКОВА, дырэктар
цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.