Рассветаўская прадукцыя: якасць і экалагічнасць

Рассветаўская прадукцыя: якасць і экалагічнасць

_MG_1716

Галоўным пастаўшчыком агуркоў і памідораў на сталы кіраўчан і жыхароў раёна з’яўляецца цяплічны камбінат СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Радуюць рассветаўцы сваёй сакавітай і смачнай прадукцыяй спажыўцоў з іншых куткоў Беларусі, а таксама краін блізкага замежжа.

Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам “раёнкі” в.а. галоўнага тэхнолага цяплічнага камбіната Марыя Бяляўская, сёлетні агуркова-памідорны сезон яны распачалі ў найбольш спрыяльныя тэрміны, таму ёсць на-дзея на атрыманне важкіх ураджаяў. У мінулым го-дзе рассветаўцы з кожнага квадратнага метра знялі па 52 кг агуркоў, гэта вельмі нядрэнны вынік. Памідоры таксама парадавалі ўраджаем: у новай цяпліцы атрымалі з квадратнага метра па 46 кг, святлокультуры далі па 50 кг, у старых цяпліцах — па 43,6 кг. Увогуле ж у па-раўнанні з 2014 г. прыбаўка з кожнага квадратнага метра склала па 1,8 кг — гэта дастаткова высокі паказчык.

Першую партыю насення памідораў пасеялі яшчэ ў пачатку снежня мінулага года, другую — праз два тыдні. Зараз расліны ўжо радуюць цяплічніц жоўценькімі кветачкамі. Цяпер работнікі камбіната шчыруюць над тым, каб расліны добра развіваліся.

Агульная плошча цяплічнай гаспадаркі — 10 га, з якіх 8 га займаюць памідоры, 2 га — агуркі. На 0,5 га плошчы размясціліся святлокультуры: тут ужо красуюцца першыя пакуль яшчэ невялічкія памідоркі. Справа ў тым, што працяглае выкарыстанне штучнага святла дазваляе раслінам хутчэй расці і развівацца, а таксама значна скарачае час да збору ўраджаю. Дарэчы, паступленне ў гандлёвую сетку першых чырвоных «сіньёраў» з цяплічнай гаспадаркі “Рассвета” плануецца ў пачатку сакавіка.

Агурочныя расліны поўнасцю расстаўлены на расадныя месцы — гэта ўжо іх пастаянная «прапіска»: напрыканцы лютага першы ўраджай зелянцоў адправіцца да сваіх пакупнікоў. Высадзілі ў цяпліцах і цыбулю на зеляніну.

Агуркі і памідоры растуць у падвясных латках. Сцяблы ўюцца па высокіх вяроўках, бо некаторыя гатункі памідораў дасягаюць 15 метраў. Каб сабраць ураджай, работнікам цяпліцы даводзіцца падымацца наверх на спецыяльных механічных пад’ёмніках. Да кожнай сцяблінкі падведзены трубачкі, праз якія расліны атрымліваюць комплекс неабходных угнаенняў і падкормак.

Як падкрэсліла в.а. галоўнага тэхнолага цяплічнага камбіната Марыя Бяляўская, сярод асноўных дасягненняў рассветаўцаў па вырошчванні агародніны закрытага грунту — поўнае адмаўленне ад выкарыстання хімічных прэпаратаў: нават са шкоднікамі тут “змагаюцца” біялагічнымі метадамі. Напрыклад, супраць кляшча-шкод-ніка прымяняецца другая разнавіднасць кляшчоў, якія знішчаюць “ворагаў” раслін.

Апыленне агуркоў і памідораў ажыццяўляецца з дапамогай “крылатай гвардыі” — чмялёў. Іх домікі з сем’ямі расстаўлены па ўсёй плошчы цяпліц. Дарэчы, гэтыя “паласатыя госці” прыехалі з Ізраіля, яшчэ плануецца закупіць каля 30 такіх домікаў, астатняя колькасць пры неабходнасці будзе набыта ў беларускіх пастаўшчыкоў.

Як адзначыла Марыя Бяляўская, галоўнае багацце цяплічнай гаспадаркі — гэта яе работнікі. Якімі б тэмпамі ні рухаліся сучасныя тэхналогіі, пры вырошчванні агародніны на першым месцы — ручная праца. Гэта значыць, што ад кожнага паасобку залежыць агульны вынік работы ўсяго камбіната. Кожная расліна патрабуе асабістага догляду, ніякія тэхналогіі з гэтым не справяцца, упэўнена спецыяліст.

Калектыў цяплічнага камбіната ўяўляе сабой сплаў вопыту і маладосці. Шмат агароднінаводаў прысвяцілі гэтай нялёгкай справе не адзін дзесятак гадоў, хапае і маладых кадраў, якія з задавальненнем вучацца тонкасцям агароднінаводства ў больш вопытных калег.

З адказнасцю да сваіх абавязкаў ставяцца аграном Таццяна Стэльмах, тэхнолаг Святлана Куцянкова, аграном па абароне раслін Аляксандр Сібіркоў. Дарэчы, Аляксандр прыйшоў на цяплічны камбінат маладым спецыялістам па размеркаванні, і праца тут “зацягнула”: пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі юнак вырашыў застацца жыць і працаваць у Мышкавічах, ажаніўся. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла маладой сям’і добраўпарадкаваны дом, пабудаваны з дапамогай дзяржаўных сродкаў.

Стараннасцю ў рабоце вызначаюцца агароднінаводы. Па выніках унутрыгаспадарчага спаборніцтва першае месца за атрыманую максімальную колькасць прадукцыі з аднаго квадратнага метра ў мінулым годзе атрымала брыгада ў саставе Наталлі Карпенка, Марыны Арлоўскай, Наталлі Брацянковай. Другімі сталі Таццяна Лешчык, Святлана Бяляўская і Таццяна Цішкова.

Ужо зусім хутка на паліцах гандлёвых кропак з’явіцца вітамінная прадукцыя рассветаўскіх агароднінаводаў, якая парадуе спажыўцоў сваімі добрымі смакавымі якасцямі і будзе экалагічна чыстай.

_MG_1743

_MG_1750

_MG_1735

_MG_1770

_MG_1795

_MG_1809

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024