Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені па выніках абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за 2015 год

Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені па выніках абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за 2015 год. Кіраўчане сталі аднымі з лепшых сярод 25 адпаведных устаноў.

Дасягаць значных вынікаў прадстаўнікам РЦСАН дазваляе зладжаная  і добрасумленная работа ўсяго калектыву, адказнае стаўленне да лю-дзей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і падтрымцы.

Дырэктар РЦСАН Вольга Мержый узнагароджана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама за плённую працу ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва.

Другое месца ў абласным прафесійным конкурсе сярод раённых ветэрынарных службаў па выніках мінулага года заняў калектыў раённай ветэрынарнай станцыі. Ён узнагароджаны дыпломам аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Дасягненню поспеху дапамагла зладжаная і адказная праца кожнага работніка, а таксама выкананне плана прафілактычных мерапрыемстваў і захаванне буйной рагатай жывёлы ад невытворчага выбыцця ў сельгасарганізацыях раёна, узмацненне кантролю якасці і бяспечнасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Наогул, ветэрынарная служба раёна, якую на працягу доўгага часу ўзначальвае Мікалай Маслаў, лічыцца адной з лепшых у вобласці: папярэднія чатыры гады запар кіраўчане выходзілі пераможцамі прафесійнага конкурсу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.