“Урок мужнасці” прайшоў у Нядзельнай школе ў г. Кіраўску

“Урок мужнасці” прайшоў у Нядзельнай школе ў г. Кіраўску

IMG_0605

З даўніны на нашых землях узносіліся малітвы аб воінстве, аб тых, хто змагаўся «за веру, царя и Отечество». Пасля хрышчэння Русі ўся армія была праваслаўнай. Перад кожным ваенным паходам руская раць імкнулася ў храм, дзе служыліся малебны, воіны спавядаліся і прычашчаліся Святых Хрыстовых Тайнаў. І ў бой ішлі пад покрывам харугвы з выявай Хрыста, з іконамі Багародзіцы і запаведзямі Божымі: вазлюбі Госпада і вазлюбі бліжняга. Дзякуючы такім традыцыям, воіны праваслаўнай Русі славіліся цвёрдай верай, адданасцю Айчыне, смеласцю, валявым характарам, бескарыснасцю і  гатоўнасцю дапамагчы блізкаму. Баявы дух перадаваўся праз пакаленні, і ўсе гэтыя якасці знайшлі яскравае адлюстраванне ў нашых салдат падчас Вялікай Айчыннай вайны іпадчас баявых дзянняў у Афганістане.

— Мая маці хрысціла мяне, калі я быў шасцігадовым хлопчыкам, — прыгадвае воін-інтэрнацыяналіст, кіраўчанін Юрый Сафронаў. — Тады, у дзяцінстве, мне надзелі крыжык. З ім я ваяваў у Афганістане, з ім вярнуўся ў мірнае жыццё, ажаніўся, нашу яго і зараз. Хто ведае, магчыма, дзякуючы яму дагэтуль і жывы…

Аб гэтым Юрый Сямёнавіч расказаў выхаванцам Нядзельнай школы свята-Пакроўскага храма падчас “Урока мужнасці”. Рабяты з трапятлівай увагай слухалі запрошанага воіна-інтэрнацыяналіста, якому лёсам было наканавана трапіць на вайну, сутыкнуцца з яе жорсткімі рэаліямі, не зламацца і на працягу ўсяго далейшага жыцця несці дабрыню.

Юрый Сафронаў нарадзіўся ў Магілёве. 18-гадовым юнаком быў прызваны ў армію. Падчас адной з вячэрніх армейскіх паверак, новаспечаных салдат пастроіў камандзір роты і прапанаваў жадаючым пайсці дабравольцамі ў Афган. Пасля доўгіх меркаванняў Юрый напісаў рапарт і ў хуткім часе разам з іншымі рабятамі паехаў праходзіць падрыхтоўку для ўдзелу ў лакальным канфлікце.

Воінскі шлях прывёў яго ў Керкінскі пагранічны атрад, у другую мотаманеўранную групу. Служыў ва ўзводзе забеспячэння, вадзіцелем бензавоза. Кожны дзень за плячыма маладога рускага воіна Сафронава было 4 тоны 100 літраў бензіна. Забяспечваў сваіх баявых таварышаў палівам.

Першыя ўражанні аб вайне характарызаваліся страхам. Спачатку быў страх смерці. Але, як вядома, смерці на вайне шмат, таму хутка ён прытупіўся страхам трапіць у палон. З Божай дапамогай і тое, і іншае абышло яго бокам.

— Дэмабілізаваўся ў 1986 годзе. Было складана вярнуцца ў мірнае жыццё, адольвалі ўспаміны пра вайну, ды яны і зараз не пакідаюць, — працягвае размову Юрый Сямёнавіч. — Першы час быў вельмі разгублены, не ведаў, з чаго пачынаць. Сябар прапанаваў разам з ім паступаць у Магілёўскі педагагічны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова. Пасля яго заканчэння стаў настаў-нікам, ажаніўся на кіраўчанцы, тут жа, на кіраўскай зямлі і пабудаваў сваё далейшае жыццё, разам з жонкай выхавалі дачку.

Шмат гадоў Юрый Са-фронаў выкладае фізічнае выхаванне, асновы бяспекі жыццядзейнасці ў СШ №1. Дзеці любяць гэтага настаўніка за дабрыню і спагадлівасць, калегі паважаюць за адказнасць і гатоўнасць падтрымаць у цяжкую хвіліну.

“У акопах не бывае атэістаў”, — гэты вядомы афарызм пацвярджаецца і ўспамінамі Юрыя Сямёнавіча:

— Падчас ваеннага канфлікту ў Афганістане ў нашым савецкім грамадстве было не прынята верыць у Бога. Але большасць маіх саслужыўцаў насілі крыжыкі, былі хры-шчонымі. На жаль, там, у Афгане, у нас не было цэркваў, пакояў для малітвы, для нас не запрашалі свяшчэннікаў, але, калі сутыкаешся з небяспекай, глядзіш у твар смерці, страчваеш сваіх баявых таварышаў, немагчыма не верыць у тое, што недзе над табой ёсць сіла, якая вядзе і абараняе.

Напрыканцы сустрэчы выкладчык факультатыву “Асновы праваслаўнага выхавання” Людміла Дрэмезава падарыла Юрыю Сафронаву кнігу пра Афганістан, малітваслоў і ікону Багародзіцы “Прощение заблудших”, якую шануюць у свята-Па-кроўскім храме. У знак удзячнасці за цікавую размову вучаніца Нядзельнай школы Паліна Дрозд прачытала верш. Потым усе разам паглядзелі відэафільм “Святыя воіны”, даведаліся аб жыцці і подзвігах Аляксандра Неўскага, а пасля агульнага фотаздымку на памяць усе былі запрошаны на чаяпіцце.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024