Валейбалісткі ДЮСШ вярнуліся з перамогай з абласных Алімпійскіх дзён моладзі па валейболе
Валейбалісткі ДЮСШ вярнуліся з перамогай з абласных алімпійскіх дзён моладзі па валейболе, якія праходзілі ў Магілёве.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд, яны былі падзелены на 2 групы. Кіраўчанкі ў сваёй групе з аднолькавым лікам — 2:0 — перамаглі каманды з Касцюковіч, Клічава і Бабруйска.
У фінал выйшлі валейбалісткі Кіраўска і Шклова. У напружанай барацьбе ўперад выйшлі нашы дзяўчаты. Зноў — 2:0!
На працягу ўсёй гульні ўпэўнена вяла за сабой каманду капітан Крысціна Ермалаева, яна ж — асноўная нападаючая. Праяўляючы арганізацыйныя якасці, дзяўчына змагла ўсяліць ва ўсіх веру ў перамогу. І гэта нашым валейбалісткам удалося. Вялікая заслуга ў гэтым трэнера-выкладчыка С.І.Лазаковіча.