Забеспячэнне доступу да сучасных паслуг сувязі

Забеспячэнне доступу  да сучасных паслуг сувязі

_MG_3263

Мы ўжо не ўяўляем работу ці правядзенне вольнага часу без тэлефона, інтэрнэта, інтэрактыўнага тэлебачання. Сучасныя тэхналогіі робяць наша жыццё больш цікавым, дапамагаюць у вырашэнні рознага роду пытанняў, дазваляюць тэрмінова даведвацца пра навіны, зрабіць неадкладны званок, падзяліцца ўражаннямі, праз інтэрнэт убачыць знаёмага ці сваяка, які знаходзіцца за некалькі тысяч кіламетраў і пагутарыць з ім.

Менавіта такія паслугі прадастаўляе сваім кліентам раённы вузел электрасувязі. Аб тым, як ідуць справы і якія новаўвядзенні чакаюць жыхароў раёна ў галіне сучасных тэхналогій, — наша размова з начальнікам РВЭС Аляксандрам ТКАЧОВЫМ.

Аляксандр Сяргеевіч, якімі тэмпамі сёння ідуць работы па пашырэнні прадастаўлення паслуг электрасувязі?

— Мадэрнізацыя і пашырэнне мясцовых тэлефонных сетак ажыццяўляюцца з улікам перспектыўных планаў развіцця інфраструктуры населеных пунктаў.

Нягледзячы на некаторыя складанасці, калектыў не збавіў набраных тэмпаў і выканаў паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2015 год. Аб’ём вырабленай прадукцыі, без уліку налічаных падаткаў, склаў 11157 млн. рублёў. Прадукцыйнасць працы на аднаго работніка — 318,8 млн.рублёў. Рост прадукцыйнасці працы па выручцы — 136%.

Летась актыўна працягвалася развіццё традыцыйных паслуг электрасувязі, а таксама актыўна ўкараняліся новыя віды. Праводзілася работа па задавальненні заявак на ўстаноўку тэлефонаў. У выніку ў раёне паслугамі тэлефаніі карыстаюцца 9302 абаненты.

Спецыялісты вузла электрасувязі ўводзяць і пашыраюць спектр паслуг на базе новых тэхналогій, у тым ліку пераход да мультысэрвісных сетак электрасувязі. На тэлефоннай сетцы ўстаноўлена каля 800 тэлефонаў па тэхналогіі бесправаднога доступу WLL, што дапамагло задаволіць усе заяўкі на ўстаноўку тэлефонаў.

Ці вядуцца работы па замене састарэлых АТС, і што гэта дае абанентам?

— Нашым вузлом электрасувязі праведзена мадэрнізацыя з заменай састарэлага абсталявання на большасці АТС раёна. У выніку мы выйшлі на зусім іншы — больш якасны ўзровень прадастаўлення паслуг электрасувязі з дадатковымі функцыямі, калі тэлефонны апарат стаў не толькі сродкам вядзення размовы, але і памочнікам у многіх штодзённых справах.

У мінулым годзе магчымасць карыстацца інтэрнэтам і інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA атрымалі жыхары аграгарадкоў Скрыпліца і Барчыцы, в.Чыгірынка.

У бягучым годзе будуць праведзены работы па замене электроннай АТС у аг. Паўлавічы і каардынатнай АТС у в.П.Слабада з пашырэннем і ўстаноўкай вузлоў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт. Праводзяцца работы па павелічэнні прапускной здольнасці ліній і павышэнні якасці прадастаўляемых абанентам паслуг.

—      Якія паслугі найбольш папулярныя?

—      Каля 4000 прыхільнікаў інтэрнэта раёна выбралі Вyfly ад Белтэлекама (шчыльнасць на 100 жыхароў складае 19,6 шт.). Шмат аматараў і ў бесправаднога доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi.

Асаблівым попытам карыстаецца інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. У раёне да гэтай паслугі пад-ключыўся 4141 абанент. Сёння гледачам даступныя каля 100 каналаў з інтэрактыўнымі функцыямі, што дазваляе гля-дзець праграмы і тэлеперадачы ў любы зручны час, незалежна ад раскладу тэлеэфіру, а таксама прадастаўляюцца дадатковыя пакеты паслуг і   магчымасць прагляду фільмаў у лічбавым фармаце HD, караоке.

Ёсць свае прыхільнікі і ў радыёстанцый. Гэты від перадачы інфармацыі не губляе сваёй актуальнасці. У мінулым годзе намі рэалізавана 614 УКВ радыёпрыёмнікаў.

Якія планы на перспектыву?

—      Зараз асноўным накірункам дзейнасці арганізацыі можна назваць перавод шматпавярховых дамоў горада на магчымасць атрымання розных мультысэрвісных паслуг сувязі па валаконна-аптычнай тэхналогіі. Развіццё шырокапалоснага доступу на базе аптычных сетак дазволіць павялічыць хуткасць перадачы дадзеных, а таксама дасць магчымасць прапаноўваць шырокі комплекс паслуг электрасувязі па адным провадзе. Менавіта па такой тэхналогіі плануецца мадэрнізацыя дамоў №№2а, 1, 34 па    вул.Валадарскага, №2 па вул.К.Маркса, №№93а, 91, 89, 87, 85, 83 і 81 па  вул.Гагарына.

Многія кіраўчане ўжо ацанілі магчымасці прадастаўлення паслуг па валаконна-аптычнай тэхналогіі. Новы стандарт да-зваляе вырабляць за-грузку дадзеных з інтэрнэта на высокіх хуткасцях (да 100 Мбіт/сек.), а таксама глядзець online фільмы, у тым ліку ў HD-якасці, слухаць музыку і радыёстанцыі.

Трэба сказаць, што ўкараненне сучасных тэхналогій дазволіла нам значна палепшыць якасць прадастаўляемых паслуг і пашырыць іх спектр. Радуе, што не застаюцца ў баку ад рознага роду новаўвядзенняў і жыхары сельскіх населеных пунктаў. Да таго ж, сярод карыстальнікаў нашых навейшых паслуг становіцца ўсё больш людзей старэйшага ўзросту.

Мяркую, што з асноўнай задачай нашай арганізацыі — забеспячэннем роўнага доступу да сучасных паслуг сувязі для ўсіх жыхароў раёна — мы спраўляемся паспяхова.

Гутарыла

 Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024