«Прамая тэлефонная лінія» са старшынёй Кіраўскага райвыканкама Аляксандрам Бутаравым

_MG_4505

Практыка правядзення па суботах “прамых тэлефонных ліній” прадстаўнікамі абласных і раённых улад, распачатая ў мінулым годзе, працягваецца і сёлета. Гэта, па водгуках жыхароў, дапамагае ў аператыўным вырашэнні хвалюючых іх пытанняў, інфармаванні па актуальных тэмах.

У мінулую суботу “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі раёна правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. У яе ходзе паступіла тры тэлефонныя званкі.

Да кіраўніка раёна звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар аг.Жылічы І.Я.Касалапаў па пытанні прыцягнення ў раён інвестара для будаўніцтва цяпліцы і вырошчвання руж і адводу для гэтых мэт зямельнага ўчастка не менш 6 гектараў.

Адпаведным службам дадзена даручэнне прапрацаваць дадзенае пытанне і даць адказ заяўніку.

Жыхарка в.Стаўпішчы звярнулася з просьбай растлумачыць дзеючае заканадаўства па аплаце за газ, калі грамадзянін у жылым доме зарэгістраваны па месцы знаходжання, а таксама задала пытанне, чаму кошт за прыродны газ узняўся на 25%, а цана за балон звадкаванага газу узнялася з 215000 да 315000 рублёў. Дадзены зварот накіраваны на разгляд у Кіраўскі раён газазабеспячэння.

Аб правядзенні работ па падсыпцы дарогі па вул.Зарэчнай в.Негаўля Баравіцкага сельсавета звярнулася жыхарка гэтай вёскі. У ходзе “прамой тэлефоннай лініі” ёй растлумачана, што работы па падсыпцы і грэйдзіраванню будуць выкананы пасля ўсталявання спрыяльных пагодных умоў, зварот пакінуты на кантролі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.