Каб дарогі ў Кіраўску былі ў належным стане

Каб дарогі ў Кіраўску былі ў належным стане

00004fe9

Па выніках штогадовага раённага спаборніцтва за 2015 год сярод арганізацый у галіне будаўніцтва лепшым прызнаны калектыў філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №197, які ўзначальвае Віталь Токараў.

Сярод 22 структурных падраздзяленняў “Магілёўаблдарбуда” па многіх асноўных вытворчых паказчыках наша ДРБУ ўваходзіць у пяцёрку лепшых. За мінулы год на мясцовых аўтадарогах выканана дарожна-будаўнічых работ на 14 млрд. 737 млн. руб.  (209,4%)  пры плане 7 млрд. 38 млн. руб. — гэта лепшы паказчык у вобласці.

За мінулы год тэмп росту бягучага рамонту дарог у параўнанні з 2014 годам склаў больш за 400%, капітальнага рамонту — 154,6%. Прыбытак ад рэалізацыі атрыманы ў суме 2151,0 млн. руб., чысты прыбытак — 190 млн. руб. пры  рэнтабельнасці 9,2%.

Асноўны від дзейнасці ДРБУ — менавіта ўтрыманне ў належным стане сеткі аўтамабільных дарог, размешчаных на тэрыторыі раёна, правя-дзенне капітальных і бягучых рамонтаў дарожнага пакрыцця. На балансе арганізацыі знахо-дзіцца 461,1 км аўтадарог агульнага карыстання, 55,6% з іх — асфальтабетонныя (самы высокі паказчык сярод раёнаў вобласці), а таксама 21 мост.

У мінулым годзе сіламі дарожнікаў быў зроблены ямачны рамонт асфальтабетоннага пакрыцця, разметка палатна, умацаваны абочыны, праводзілася ўстаноўка новых дарожных знакаў, паверхневая апрацоўка дарог.

На ўтрыманні мясцовых дарог асвоена 6614,5 млн. рублёў або 122,1%.

Таксама праводзілі бягучы рамонт вуліц горада і аўтадарог населеных пунктаў раёна, працавалі на ўладкаванні інжынерных сетак новага 60-кватэрнага жылога дома па вул.Арлоўскага, вялі работы па рэканструкцыі МТФ у СВК “Калгас “Ніва” і “Добасна-агра”, а таксама добраўпарадкаванні тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый.

Летась калектыў ДРБУ распачаў капітальны рамонт дарожнага палатна па вул.Арлоўскага горада працягласцю больш за 2,5 км. Работы на да-дзеным участку дарогі праводзіліся з апярэ-джаннем графіка. Сёлета пасля завяршальных работ аб’ект будзе зда-дзены ў эксплуатацыю.

На прадпрыемстве зараз працуе 70 чалавек. Значная частка работнікаў прысвяціла рабоце ў дарожнай службе не адзін дзесятак гадоў. З лёгкасцю вучацца тонкасцям прафесіі ў больш вопытных калег і маладыя кадры.

Па выніках 2015 года за добрасумленную працу і поспехі ў рабоце, высокі ўзровень прафесіяналізму, значны аса-бісты ўклад у развіццё арганізацыі граматамі ДРБУ №197 узнагаро-джаны: начальнік планава-вытворчага бюро Рыгор Пузянкоў, інжынер па арганізацыі працы і бяспецы руху Дзмітрый Юрчанка, майстар участка ўтрымання дарог Анатоль Пархамовіч, спецыяліст па кадрах Марына Якімчанка, вадзіцелі аўтамабіляў Анатоль Апсіт і Віктар Шлапакоў, вадзіцель пагрузчыка Іван Іваноў, машыніст аўта-грэйдзера Уладзімір Костка, дарожныя рабочыя Мікалай Слабодчыкаў і Павел Турловіч, прыбіральшчыца памяшканняў Клаўдзія Фралова.

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024