У г.Горкі адбылася зімовая спартакіяда дэпутацкага корпусу Магілёўскай вобласці

IMG_0911

У г.Горкі 20-21 лютага адбылася зімовая спартакіяда дэпутацкага корпусу Магілёўскай вобласці, у якой прыняла ўдзел каманда нашага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Надзеяй Каранкевіч.

Спаборніцтвы праходзілі па чатырох відах спорту: бегу на каньках (шорт-трэк), дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні.

Праводзіліся таксама спаборніцтвы сярод вадзіцеляў райсаветаў дэпутатаў.

На ўсіх этапах спаборніцтваў разгарнулася ўпартая барацьба за перамогу. Удзельнікі нашай каманды старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў Віталь Глекаў, Міхаіл Фрэйберг, Жанна Рышкевіч і іншыя на добрым узроўні праявілі свае фізкультурна-спартыўныя навыкі. Але на гэты раз перамога дасталася камандзе Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў. Тым не менш, кіраўчане і ўсе астатнія атрымалі шквал станоўчых эмоцый, запал бадзёрасці і яшчэ раз пераканаліся, што  спорт з’ядноўвае, дапамагае падтрымліваць бадзёрасць духу і здароўе, дабівацца поспехаў у рабоце, грамадскай дзейнасці, асабістым жыцці.

Падчас закрыцця спартакіяды старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка ўручыў узнагароды пераможцам і прызёрам.

IMG_0727

На здымках: з кіраўчанамі гутарыць старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў; стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА (“Горацкі веснік”).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.