У раённым спаборніцтве ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака” пераможца – калектыў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага

У раённым спаборніцтве ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака” пераможца – калектыў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага

IMG_0421

У штогадовым раённым спаборніцтве ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака” пераможцам выйшаў калектыў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Першае месца ў рассветаўцаў таксама, прычым, трэці год запар — у намінацыі “За эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў”. Лідарамі сярод калектываў ферм па адкорме БРЖ сталі працаўнікі фермы “Цяса”. Ёсць прадстаўнікі “Рассвета” ў намінацыі “Лепшы па прафесіі” — лепшым механізатарам прызнаны Віталь Кашкоў, тэхнікам-асемянатарам — Сяргей Стральцоў.

Яскравым сведчаннем таго, што рассветаўцы ўмеюць не толькі добрасумленна працаваць, а і актыўна ўдзельнічаць у розных праводзімых у раёне мерапрыемствах, стала трэцяе месца ў намінацыі “За актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна”. Пераможцам стаў калектыў “Рассвета”    і сярод калектываў фізічнай культуры раёна.

Павелічэнне вытворчасці малака і мяса — аснова развіцця эканомікі сельгаскааператыва і, адпаведна, дабрабыту яго працаўнікоў, упэўнены намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі. Таму менавіта жывёлагадоўчай галіне тут надаецца асаблівая ўвага.

Час не стаіць на месцы: мяняюцца тэхналогіі ўтрымання жывёлы, яе кармлення і догляду. У сувязі з гэтым, па словах спецыяліста, значная ўвага надаецца рэканструкцыі маючыхся будынкаў і будаўніцтву новых.

На МТК “Валосавічы” быў уведзены хлеў з малочным блокам, праве-дзена рэканструкцыя старога будынку з далучэннем да новага аб’екта. Гэта дало магчымасць атрымаць добрую прыбаўку па валавой вытворчасці малака: у сярэднім каля 9 т у суткі.

Летась тут распачалі рэканструкцыю хлявоў  1-й чаргі, усталявалі новае даільнае абсталяванне, правялі рамонт памяшканняў. Па-першае, гэта значна палепшыла ўмовы ўтрымання і даення жывёлы, а па-другое — умовы працы і адпачынку жывёлаводаў. Работы ў гэтым накірунку будуць працягнуты і надалей. Поўнае ўвядзенне ў строй хлявоў 1-й чаргі дазволіць павялічыць умяшчальнасць на 150 жывёламесцаў, а гэта дадаткова каля 2,5—3 т малака штодзённа.

Праводзіцца работа па добраўпарадкаванні тэрыторый ферм.

На жывёлагадоўчых аб’ектах усталявана абсталяванне як айчыннай, так і замежнай вытворчасці, маюцца сучасныя халадзільныя ўстаноўкі, іншыя неабходныя прыстасаванні, якія дазваляюць забяспечваць вытворчасць на сучасным узроўні. Працуюць уласныя лабараторыі, якія даюць магчымасць спецыялістам штодзень кантраляваць якасць малака і ў выпадку неабходнасці выяўляць прычыны яго зніжэння і своечасова прымаць неабходныя меры.

Рассвеўскія буронкі ўтрымліваюцца на бяс-прывязна-боксавым ўтрыманні, пры кожнай ферме маюцца выгульныя двары. У летне-пашавы перыяд сухастойныя, навацельныя і глыбока-сцельныя каровы абавязкова выпасваюцца, што дазваляе аздараўліваць арганізм жывёлы.

Па словах Аляксандра Сухадольскага, увесь працэс вытворчасці малака наладжаны ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Гэта да-зваляе ўсё атрыманае малако адпраўляць на перапрацоўчае прадпрыемства сортам “экстра” і  вышэйшым. У мінулым годзе валавы надой малака склаў 14473 т (+244 т да адпаведнага перыяду 2014 г.). Сярэдні ўдой на карову — 6579 кг.

У гаспадарцы ўшчыльную займаюцца вырошчваннем тэхналагічнай жывёлы, паляпшэннем захаванасці кароў і маладняку. Значную работу ў гэтым накірунку праводзяць заатэхнічная і ветэрынарная службы.

У мінулым годзе рассветаўцы нарыхтавалі кармы належнай якасці, паклапаціліся аб іх захоў-ванні, гэта дае спадзяванне, што да “зялёнага жніва” іх хопіць.

Як адзначыў Аляксандр Сухадольскі, тэхнічныя набыткі, перааснашчэнне ферм, несумненна, прыносяць свой плён у павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці малака і мяса, аднак немалаважным крытэрыем дасягнення добрых вынікаў з’яўляюцца людзі. Калі работнік мае неабходную кваліфікацыю, працуе з высокім пачуццём адказнасці, з любоўю да справы, якую ён выконвае, то намечаныя планы становяцца рэальнасцю.

Станоўча ўплываюць на павелічэнне вытворчых паказчыкаў, павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі згуртаванасць працоўных калектываў, канкрэтны ўклад кожнага ў агульны поспех. У гэтым сэнсе рассветаўцам пашанцавала: жывёлаводы тут — старанныя і ініцыятыўныя людзі. Слоў удзячнасці заслугоўвае праца загадчыка фермы “Цяса” Валерыя Сафончыка і аператара па вырошчванні БРЖ Святланы Гамершмідт, аператара машыннага даення кароў “МТК “Валосавічы” Валянціны Клімовіч і жывёлавода Аляксандра Бяляўскага, галоўнага вет-урача Ігара Казекі і вет-урача Галіны Шлапаковай і многіх іншых.

IMG_0386

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024