Вучань 8 класа Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі ўзнагароджаны дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Пошук і выяўленне таленавітых дзяцей, здольных да даследчай дзейнасці, — прыярытэтны накірунак дзейнасці нашай установы адукацыі. Малады спецыяліст, настаўнік біялогіі і хіміі Марына Церахава, плённа і вынікова працуе ў гэтым накірунку.
Так, Віталь Арлоўскі, вучань 8 класа Жыліцкай СШ, на XXVII Рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўзнагароджаны дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Канферэнцыя праходзіла 24-25 лютага ў Мінску на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Сваю даследчую работу “Видовое разнообразие древесных насаждений пейзажного парка Жиличского дворцово-паркового ансамбля” Віталь паспяхова абараніў ў секцыі “Экалогія раслін і біяіндыкацыя”.
Жадаем далейшых творчых перамог нашаму тандэму – таленавітаму вучню і творчаму настаўніку!
Святлана Лапянок, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жыліцкай СШ.