Вызначаны лепшыя паштальёны
У гэтыя гарачыя для паштавікоў дні, калі завяршаецца падпіска на газеты і часопісы на 2-гі квартал бягучага года, на аддзяленне паштовай сувязі аг.Мышкавічы завітаў галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова з прыемнай місіяй — павіншаваць пераможцаў аб’яўленага рэдакцыяй конкурсу сярод паштальёнаў па правядзенні падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2016 года і ўручыць ім дыпломы і грашовыя прэміі. Адразу тры прадстаўнікі гэтага невялікага калектыву паказалі лепшыя вынікі па павелічэнні колькасці падпісчыкаў на сваіх участках: Юлія Семянкова і Ірына Мурашка (1-ыя месцы), Лілія Бяляўская (3-е месца).
У ліку пераможцаў таксама жылічане Галіна Самусева (1-е месца) і Ала Пятровіч (2-е месца), Тамара Бабрыковіч (2-е месца) з гарадскога аддзялення сувязі-1. У бліжэйшыя дні і гэтыя жанчыны атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.
На здымку: паштальёны аддзялення паштовай сувязі аг.Мышкавічы Ірына Мурашка, Юлія Семянкова і Лілія Бяляўская.