Аб гэтым нельга забываць

Аб гэтым нельга забываць

_MG_8962Аварыя на Чарнобыльскай АЭС пакінула незагойную рану на беларускай зямлі, падзяліла жыццё большасці жыхароў краіны на два этапы: да трагедыі і пасля яе.
Нягледзячы на тое, што мінула ўжо 30 гадоў з дня тэхнагеннай катастрофы, многія з тых, каму давялося прымаць удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі і зараз да дробязей памятаюць свае камандзіроўкі на забруджаную радыяцыяй тэрыторыю. Сярод іх і кіраўчанін Юрый Шкрабаў, які на той час працаваў вадзіцелем у райсельгасхіміі.
Разам з іншымі Юрыю Сяргеевічу давялося працаваць на забруджаных радыёнуклідамі землях Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў, вывозіць мел на палі, каб зменшыць утрыманне радыёнуклідаў у глебе. Працаваў пазменна: 2 тыдні вёў барацьбу з нябачным “ворагам” — радыяцыяй, потым 2 тыдні адпачываў.
33-гадовы кіраўчанін не надта ўсведамляў, наколькі небяспечнымі для ўласнага здароўя былі тыя камандзіроўкі, разуменне прыйшло пазней, калі чарнобыльская трагедыя пачала свой адлік чалавечых ахвяр…
Але гэта было пазней, а на той момант Юрый Сяргеевіч, як і сотні ін-шых ліквідатараў, адказна рабіў даручаную справу. За добрасумленныя адносіны Юрый Шкрабаў быў узнагароджаны медалём “Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ЧАЭС”.
Нягледзячы на тое, што мае права на заслужаны адпачынак, Ю.С.Шкрабаў працуе трактарыстам у раёне электрасетак. Дарэчы, тут жа шчыруе і Аляксей Бяляўскі, разам з якім яму давялося быць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях.
Дарэчы, Юрый Шкрабаў не толькі адказны працаўнік, ён — цудоўны сем’янін: разам з жонкай Галінай Леанідаўнай яны выхавалі сына і дачку, радуюць іх сваімі поспехамі і пяцёра ўнукаў.
Кожны год, калі на календары зноў красавік, а за вокнамі цудоўная, радуючая вока зеляніна, Юрый Сяргеевіч успамінае тую трагедыю, якая чорным крылом накрыла беларускую зямлю, перакрочыла мары і надзеі тысяч людзей, прымусіўшы іх пакінуць свае дамы, зямлю бацькоў і дзедаў…

Людміла ЛУКАНОВІЧ.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024