Да Дня чарнобыльскай трагедыі
З нагоды 30-гадовай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў.
Гадзіна памяці “Чарнобыль: памяць, боль, надзея” з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама, навучэнцаў устаноў адкацыі раёна прайшла ўчора ў раённай бібліятэцы.
Ва ўстановах адукацыі раёна, а таксама ў ліцэі №15 і Жыліцкім сельгаскаледжы будуць наладжаны інфармацыйныя гадзіны “Чорны пыл” і тэматычныя выставы, а таксама запланавана дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў па вызначанай тэме. Будзе працаваць выстава дзіцячых малюнкаў “Рэха Чарнобыля”. Падчас правядзення дыскатэк і культурна-забаўляльных праграм запланаваны мерапрыемствы па інфармаванні моладзі аб чарнобыльскай трагедыі і яе наступствах.
У бібліятэках наладжаны тэматычныя выставы, прымеркаваныя да 30-й гадавіны з дня чарнобыльскай трагедыі.
У царквах, размешчаных на тэрыторыі раёна, будуць праведзены малебны.