На базе СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” адбыўся абласны семінар-вучоба

На базе СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” адбыўся абласны семінар-вучоба

sako5

На базе СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” адбыўся абласны семінар-вучоба, у якім прымалі ўдзел намеснікі начальнікаў упраўленняў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, галоўныя ветурачы раёнаў, начальнікі філіялаў РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” на чале з яго генеральным дырэктарам Міхаілам Храмчанкам.

На малочна-таварнай ферме “Колбава” кіраўнік гаспадаркі Ігар Кузняцоў расказаў прысутным аб ходзе спраў у жывёлагадоўчай галіне, падкрэсліўшы, што па выніках раённага спаборніцтва за мінулы год філіял і асобныя яго калектывы прызнаны пераможцамі. Але так было не заўсёды. І, па словах дырэктара, станоўчую ролю тут адыгралі многія фактары, галоўны з якіх — чалавечы.
Калектыў здолеў мабілізаваць свае намаганні, праявіў настойлівасць і ініцыятыву ў пераадольванні цяжкасцей, а вынік не прымусіў доўга чакаць.
Сёння чыгірынцы не скардзяцца на недахоп кармоў, як гэта назіраецца ў іншых сельгасарганізацыях вобласці: яны пастаянна адшукваюць дадатковыя рэзервы. Гэта і павелічэнне пасяўных плошчаў, і гаспадарскі падыход да нарыхтоўкі якасных кармоў, і захаванне іх па тэхналогіях, і ашчаднае кармленне з мінімальнымі затратамі.
Па словах кіраўніка гаспадаркі, рацыён дойнага статка сёння складаецца з 15 кг сіласу, 15 кг сенажу, 0,5 кг жмыху, 2 кг сена, 400 г камбікорму на 1 л малака. Дарэчы, ён раздаецца жывёле парцыённа ў 4 прыёмы, што садзейнічае яго поў-наму скармліванню.
Значную ўвагу тут надаюць аднаўленню грамадскага статка, з максімальнай адказнасцю і ўвагай ставяцца да працэсаў штучнага асемянення і расцёлаў, выходжвання маладняку.
Для таго, каб пазбегнуць хвароб і захаваць высокую прадуктыўнасць кароў, у СГФ “Чыгірынка” строга захоўваюць усе тэхналагічныя патрабаванні, своечасова праводзяць ветэрынарныя апрацоўкі, прафілактычныя мерапрыемствы.
Я к адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу на жывёлагадоўлі Іван Грышчанка, у той час, калі гаспадарка стала філіялам РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, вытворчасць малака складала 700 т за год, зараз — 4200 т. Кожны год жывёлаводы прыбаўляюць па 600-700 т прадукцыі. Усё малако пастаўляецца на пункт прыёму класам “экстра” і вышэйшым гатункам.
Далей ён акрэсліў той факт, што ў “Чыгірынцы” вельмі скрупулёзна ставяцца да вядзення суправаджальнай дакументацыі. Значную дапамогу загадчыку фермы аказвае камп’ютарная сістэма: кожнае адхіленне па карове бачыць даярка і адразу ж паведамляе кіраўніцтву.
Значную прыбаўку малака, а гэта 25% усёй прадукцыі, у гаспадарцы атрымліваюць дзякуючы ўтрыманню пагалоўя ў летніх лагерах.
Удзельнікі семінара пабывалі на адным з іх — каля МТФ “Чыгірынка”. Адзначалася, што вялікіх затрат на яго стварэнне не патрабуецца: паставілі агароджу, збудавалі навесы ад дажджу, устанавілі паілкі. А выгоду адчулі ў першы ж год: малако не губляецца, як гэта бывае падчас перагону жывёлы, не псуюцца капыты жывёлы, эканоміцца электраэнергія. Да таго ж, падчас знаходжання статка ў лагерах ёсць магчымасць прадэзінфікаваць памяшканні, пры неабходнасці — адрамантаваць іх.
Удзельнікам семінара-вучобы былі прадэманстраваны навінкі ветпрэпаратаў, дадзена кароткая іх характарыстыка.
З атым работа прадоўжылася у Чыгірынскім СДК: былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны вобласці з пачатку года, пастаўлены канкрэтныя задачы.
У прыватнасці, адзначалася, што зніжана вытворчасць малака ў многіх раёнах (Быхаўскі, Горацкі, Бабруйскі, Касцюковіцкі і інш.), не на належным узроўні праводзіцца штучнае асемяненне жывёлы (Быхаўскі, Дрыбінскі, Чэрыкаўскі, Асіповіцкі раёны і інш.), справаздачнасць не адпавядае фактычнаму становішчу спраў у гаспадарках.
Як канстатаваў генеральны дырэктар РУСВП “Магілёўскае дзярж-племпрадпрыемства” Міхаіл Храмчанка, асноўная прычына недабору прадукцыі і нізкай яе якасці ў сельгасарганізацыях вобласці — безадказнасць і безгаспадарчасць многіх кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў, а не недахоп кармоў, як некаторыя з іх адзначаюць.
Сёлета многія кіраўнікі гаспадарак прынялі рашэнне пасвіць жывёлу па сухой траве (Глускі, Бабруйскі раёны), дык паўстала іншая праблема — кляшчы. А барацьбу з імі як праводзіць? Сродкаў на набыццё прэпаратаў няма, а колькасць шкоднікаў штодня ўзрастае, яны — пераносчыкі розных хвароб.
Трэба адзначыць, што і іншыя выступаючыя адказныя работнікі абласных службаў падкрэслівалі: каб мець малако і мяса, трэба наладзіць, у першую чаргу, высокую вытворчую дысцыпліну, стварыць належныя ўмовы працы жывёлаводаў, дастойна яе аплачваць.
Адзначалася, што, зыходзячы з вынікаў работы ў жывёлагадоўчай галіне з пачатку года, а яны не задавальняюць па ўсіх параметрах, неабходна мабілізавацца, як робяць гэта ў Кіраўскім раёне, адшукаць і ўключыць ў работу ўсе маючыеся рэзервы.
Таксама былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў Асіповіцкага, Быхаўскага, Клічаўскага, Горацкага, Хоцімскага раёнаў, дапусціўшых найбольшае зніжэнне вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, падзеж БРЖ.
П рыемна было слухаць водгукі многіх удзельнікаў семінара аб тым, як дакладна, граматна арганізавана работа ў СГФ “Чыгірынка”. Усіх уразіла паўсюдная чысціня і парадак. Па словах гасцей, у Чыгірынцы ўсе працуюць як адзін адладжаны механізм — на канчатковы вынік. А ён — унушальны.
І гэта дадае гонару за нашых людзей, якія ўмеюць шчыраваць так, што ёсць чаму павучыцца іншым. Селётнія поспехі чыгірынцаў — належны задзел на будучыню.
У заключэнні Міхаіл Храмчанка, звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара-вучобы, падкрэсліў, што агучаныя тэарэтычныя рэкамендацыі і ўбачанае на практыцы неабходна прымяняць ў сваіх раёнах.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024